У няпростых умовах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Планавая ўборачная  плошча  збожжавых і зернебабовых у раёне складае сёлета 22346 га. Згодна  з аператыўнымі данымі  райсельгасхарчу, па стане на 1 жніўня  ўбрана 5839,6 га, што складае  26,1 %. Больш высокія тэмпы работ у ЗАТ “1 Мая”  – 38 %, ААТ “Юшавічы” – 33 %, “Нясвіжскія Астроўкі” –  31 %, СВК “Гарадзея”  – 30,4 %, СВК “Агракамбінат Сноў” – 28,3 %, ААТ “Сейлавічы” – 27,1 %.

Валавы намалот збожжа  дасягнуў 34440,6 т – па 59 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Новае жыццё” (71,9 ц/га), СВК “Агракамбінат  Сноў” (69,4 ц/га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”  (62,9 ц/га), “Сейлавічы” (60,1 ц/га).

Сельгаспрадпрыемствы раёна  здаюць збожжа ў засекі  дзяржавы, нарыхтоўваюць яго на корм  жывёле. Так, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”  сплюшчана 210 т, у ДП “Эксперыментальная база  “Буракаводчая” – 162 тоны.

Прэлюдыяй да ўборкі збожжавых была ўборка  азімага рапсу, які займаў у раёне 767 га. Сярэдняя ўраджайнасць склала  37,6 ц/га – дарэчы, гэта на 1,1 ц /га больш леташняга. У СВК  “Агракамбінат Сноў” кожны з  300 гектараў даў па 44,4 цэнтнера.

Работы на жніўным полі  праходзяць у няпростых умовах, перашкаджаюць дажджы.  Але камбайнеры і вадзіцелі пастаянна  знаходзяцца ў баявой гатоўнасці:  як толькі абветраюць пасевы, магутныя машыны абуджаюць  наваколле гулам матораў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.