Ураджайная ніва “Новага жыцця”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На збожжавай ніве – дырэктар ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі

Хлебаробы гэтага адкрытага акцыянернага таварыства вырасцілі сёлета самы высокі  ў раёне ўраджай збожжавых – 70,2 ц/га

Прыемна ўсім – і механізатарам, і  спецыялістам, і кіраўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства, што  маюць багаты хлебны каравай, што не  прапалі марна ўкладзеныя ў справу сродкі, намаганні аратых, сеяльшчыкаў і іншых людзей,  чыя праца  падпарадкавана лёсу ўраджаю…

IMG_8963

На рахунку лепшага камбайнера таварыства Георгія Антановіча 27 жніўных сезонаў

Вельмі рэдкія вольныя хвіліны ў  галоўнага агранома гаспадаркі Міхаіла  Канановіча. Хіба што – калі зацярушыць дождж… Вось і мы, скарыстаўшы ў аўторак такі момант, папрасілі  Міхаіла Міхайлавіча  расказаць пра  тое, якімі шляхамі дабіліся яны  высокай аддачы гектара.

– Я лічу, што вялікую ролю адыграла  пратручванне насення азімых  новым, высока-эфектыўным прэпаратам  “барытон”, – гаворыць  нам субяседнік. – Дагэтуль мы апрабавалі яго – спадабаўся – і ў 2012 годзе  закупілі пад поўную патрэбнасць пад ураджай 2013 года.

_MG_8983

Наступны складнік – удабрэнні  ўнеслі столькі, колькі патрабавала  глеба. Вясной азімыя тройчы  падкармілі азотам (КАСам і  карбамідам).

Якасна правялі ворыва глебы  вопытныя, добрасумленныя  механізатары Віктар Буйко і Юрый Ханцэвіч. Віктар Іванавіч працуе на трактары “Фендт”, Юрый  Барталамеевіч – на МТЗ-3022. Яны ж і засявалі ўсе палі збажыны.  Першы – сеялкай “Турба-Дрыл”, другі – “Бярэсце”. Ім давяраюць, на іх спадзяюцца. І механізатары  апраўдваюць гэты давер. Іх кантралёр – уласнае  сумленне, пачуццё гонару за  важнасць хлебаробскай справы.

_MG_8912

Машыніст збожжасушыльнага  комплексу КЗСВ-40ГН Аляксандр Карачун

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.