Вёска — вёсачка — чараўніца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Радасць сонечнага світанка, першай летняй расы, цёплага дожджыку. Жыццё  родных і блізкіх, землякоў.

Кожнаму, хто нарадзіўся ў вёсачцы — маленькай ці вялікай — вядома пачуццё любові да роднага краю, вузенькай сцяжынкі праз жытняе поле, клёкату буслоў і булькання чыстай крынічнай вады…

Вёска — месца, дзе людзі,  калі не родныя, то  блізкія адзін аднаму. Тут  беражліва захоўваюцца традыцыі, а святы адзначаюць дружнай сям»ёй. Так, аб»яднаўшыся  ў адзіны добразычлівы гурт,  адзначылі  свята сваёй вёскі жыхары  Юшавіч. Цудоўнае свята.  Прыгожыя людзі. Сталыя і  маленькія размясціліся на лавачках. Некаторыя сем»і занялі месца пад дрэвамі, схаваўшыся ад летняй спякоты.

Першымі ўсіх прысутных віталі вядучыя наладжанага мерапрыемства Юлія Язвінская і Таццяна Ян-ская.  З найлепшымі пажаданнямі  да сваіх землякоў звярнуўся дырэктар ААТ «Юшавічы» Алег Вінаград. Ён пажадаў усім вяскоўцам дабрабыту, здароўя і любові да зямлі-карміцелькі.

Віншавалі на свяце  самую старэйшую жыхарку вёскі — Марыю Васільеўну Тарапка, якая ўсё жыццё працавала ў мясцовай гаспадарцы даяркай.

Сваё першае свята вёскі  3-месячная Вікторыя Падамацька  яшчэ не будзе помніць, але для  дзяўчынкі  застанецца падарунак на памяць.

Віталі тут і сямейныя  пары, якія адзначаюць у гэтым  годзе сярэбранае вяселле — Анатолія і Ірыны Падамацька, Уладзі-міра і Наталлю Гурбан.

У доме Алены Іванаўны і Канстанціна Андрэевіча Ачкас у гэтым  годзе двайное свята — залатое вяселле і 80-годдзе гаспадара. Іх таксама ўсе віншавалі.

На свяце вёскі былі адзначаны і гаспадары лепшых сельскіх падворкаў: сем»і Тарчыла, Вінаград, Сіманчык  і Ярашэвіч. Іх прысядзібныя ўчасткі  патанаюць у прыгожых кветках, погляд  прыцягваюць дэкаратыўныя  фігуркі: лебедзі, вавёрка, буслянка з птушкамі-сімваламі Беларусі і інш.

Сувеніры былі падрыхтаваны  і для лепшых работнікаў розных галін  сельскай гаспадаркі. Аб гэтым таксама паклапаціліся дырэкцыя ААТ «Юшавічы» і мясцовы сельвыканкам.

На імправізаванай сцэне выступалі цудоўныя артысты. Самыя маленькія — Віка Мохарт, Ваня Еўтух і Надзейка Сачук — радавалі сваёй непасрэднасцю. Хваляваліся бацькі, калі выступалі іх дзеці.

Падтрымлівалі сябры, родныя, знаёмыя салістак Вольгу Міхайлаву і Настассю Марціноўскую. Кожнае  выступленне суправаджалася апладысментамі. Самыя бурныя  былі адрасаваны Дзмітрыю Петручэню, а таксама  сямейнай пары — Аксане і Вячаславу Цвірка.

Асобныя словы  ўдзячнасці гледачы выказвалі  ўдзельнікам вакальнай групы «Весялуха» — маладым, прыгожым і таленавітым хлопцам і дзяўчатам. Нягледзячы на сваю  занятасць на працы, хатнія і сямейныя справы, яны знаходзяць час,  каб парадаваць сваіх аднавяскоўцаў добрымі песнямі. А дапамагла падрыхтаваць вакальную групу да свята вёскі Т.М. Прыгун — чалавек таленавіты і адданы сваёй справе.

Было вельмі прыемна бачыць, як маладыя кіраўнікі Юшавіцкага сельскага дома культуры  Юлія Язвінская, Таццяна Еўтух разам з самадзейнымі  артыстамі стараліся зрабіць усё, каб  добры настрой быў у кожнага, хто прыйшоў на свята. А прыгожыя пахучыя ружы  аздобілі яго. Гледачу было вельмі цікава — адкуль такая прыгажосць? Усё проста. Цудоўныя кветкі  падарыла аднавяскоўцам добразычлівая  жанчына, слаўная гаспадыня — Ніна Іванаўна Бука.

Хутка праляцелі імгненні свята. Грымеў гром, але нават дожджык чакаў, калі яно скончыцца, і ўсе ў настроі вернуцца дадому.

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.