Земляробы клапоцяцца пра далейшую нарыхтоўку кармоў для жывёлы на перыяд зімоўкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пачата ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Убрана 66 га. У тым ліку 36 га – у ААТ “17 верасня” , 13 га – у СВК “Гарадзея”, 11га – у ААТ “Сейлавічы”. Гара-дзейцы заклалі  ўсе 530 тон масы на сілас.

Сярэдняя ўраджайнасць  кукурузы на корм і сілас   складае 469 ц/га. Найбольшая – 547 ц/га – у ААТ “Сейлавічы”.

Трэцім укосам у сельгаспрадпрыемствах раёна скошана 3722 га траў. У тым ліку ў “Снове” – 1467 га, у “Гарадзеі” – 820 га, у  “1 Мая” – 293 га, у ААТ  “Грыцкевічы” – 281 га.

Пры доглядзе за ўгоддзямі, на якіх пасуцца каровы, рэшткі травы скошваюцца. Напрыклад, у жніўні былі  падкошаны пашы: у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – на 189 га, у ЗАТ “1 Мая” – на 137 га, у ААТ “Лань-Нясвіж” – на 104 га, у ААТ “Грыцкевічы” – на 103 гектарах.

Па раёне на 1 ўмоўную галаву жывёлы назапашана  8,45 ц кармавых адзінак. Больш высокая гэта лічба  ў ААТ “Лань-Нясвіж” – 14,59 ц, “Юшавічы” – 12,19 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – 11,35 ц, “Новае жыццё” – 10,66 ц.

Сена нарыхтавана 11403 т, заданне выканана на 115 %. Значна перавыканалі яго  “1 Мая”, “Новае жыццё”,  “Агракамбінат Сноў”.

Сенажу закладзена 112672 т. Паспяхова справіліся з заданнем СВК “Гарадзея” (161 %) і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (101%).

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.