Цукровыя буракі — на перапрацоўку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гарадзейскі цукровы камбінат  плануе нарыхтаваць  сёлета 1024000 тон цукровых буракоў. Назапашванне сыравіны  ідзе поўным ходам.  «Салодкі» корань ранніх тэрмінаў уборкі дастаўляюць з ААТ «Новае жыццё», «Нясвіжскія Астроўкі», «Грыцкевічы», «Юшавічы», эксперыментальнай базы  «Свеклавічная», СВК «Гарадзея» і Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі.

На камбінаце па стане на раніцу 10 верасня  прынята 18 773 тоны ў заліковай вазе, у тым ліку  Гара-дзейскім буракапрыёмным пунктам — 18474 тоны. На кагатным полі цяпер працуе 8 буртаўкладчыкаў, у тым ліку  адзін — новы. Даручана гэтая буртаўкладачная машына механізатарам  Дзмітрыю Аляксеевічу Ляўданскаму і Уладзіміру  Мікалаевічу Лабкову. Падчас масавай уборкі буракоў будзе працаваць 11 БУМаў.

На прадпрыемстве, дзе пастаянна вядзецца рэканструкцыя, мадэрнізацыя абсталявання, да сёлетняга сезону нарыхтоўкі ўключылі ў работу новую, сучасную лабараторыю, дзе ўсе працэсы поўнасцю аўтаматызаваны, чалавечы фактар выключаны (фізічная праца прымяняецца толькі для ўдалення камянёў ці карэньчыкаў). Машына адбірае пробу, буракі ўзважваюцца, праходзяць мыйку, зноў узважваюцца (пры гэтым вызначаецца  засмечанасць), рэжуцца, фільтруецца сок — і ў канцы выходзяць  паказчыкі ўтрымання калію, натрыю, альфааміннага азоту, заводскага выхаду цукру.

Усе працэсы здымаюцца на відэакамеры, і любое  спрэчнае пытанне па забруджанасці каранёў, напрыклад, можна вырашыць.  На даачыстцы фіксуецца нават  кожны від забруджанасці: па камянях, па наяўнасці  зялёнай масы, па наяўнасці  загніваючых караняплодаў.

Сёлета ўстаноўлены два (замест аднаго)  пробаадборнікі, зараз пакуль працуе адзін, другі знаходзіцца ў стадыі наладкі.  Акрамя таго, у лабараторыі абсталявана спецыяльнае месца для падачы проб каранёў, адабраных з чыгуначных вагонаў.

Цяпер пры паступленні сыравіны на прадпрыемства ўсе даныя зчытваюцца электронным шляхам не толькі з аўтамашын, а і з вагонаў.

Усе гэтыя новаўвядзенні паскараюць працэс прыёмкі сыравіны, паляпшаюць якасць прыёмкі, больш дасканалымі  з»яўляюцца вынікі аналізаў.

На чыгуначных пуцях цукровага камбіната таксама  ўстанавілі новы механізм — вібратар, які  прызначаны для ўстрэсвання вагонаў, калі яны паступаюць падчас вялікіх маразоў, каб карэнне добра  высыпалася. Дагэтуль  аперацыю ўстрэсвання выконваў трактар.

Як расказаў намеснік дырэктара камбіната па сыравіне І.К. Абрамовіч, згодна з дагаворамі, гаспадаркі, якія здаюць буракі да 10 верасня, атрымліваюць  20 % даплаты, з 10 па 25 верасня — 15 % даплаты. Акрамя Гарадзейскага  буракапрыёмнага пункта, у нарыхтоўку сыравіны ўжо ўключаны Зэльвенскі, Палачанскі і Валожынскі буракапрыёмныя пункты. Штодзённа ў Гарадзеі на пера-працоўку паступае 10-12 тысяч тон каранёў, а ў цэлым па камбінаце — 22 тысячы тон. Цукрыстасць іх у сярэднім па прадпрыемстве складае 16,73 % (за апошні дзень — 16,91 %, па Гарадзейскім буракапрыёмным пункце — 16,93 %).

Цукровы камбінат зацікаўлены ў атрыманні высокага ўраджаю буракоў, пры тым, добрай цукрыстасці,  у гаспадарках сваёй сыравіннай зоны. Прадпрыемства пастаўляе ім мінеральныя ўдабрэнні пад буракі, насенне, мікраўдабрэнні. Дзякуючы такому цэнтралізаванаму  забеспячэнню, бурачныя плантацыі атрымліваюць усё, што неабходна  глебе. Пад ура-джай 2013 года камбінатам было выдзелена на гэтыя мэты 154 мільярды рублёў. Восенню сельгаспрадпрыемствы пачынаюць  разлічвацца з ім вырашчанымі буракамі.

Гарадзейскія цукравары пры-ступілі да  перапрацоўкі буракоў. На раніцу 10 верасня іх было перапрацавана 8 тысяч 969 тон.

На здымку: буртаўкладчык  Гарадзейскага  буракапрыёмнага пункта  Ірына Аляксандраўна Скачко і вадзіцель ААТ «Нясвіжскія Аст-роўкі Віталь Іванавіч Пашкевіч, які даставіў  «салодкае» карэнне са сваёй гаспадаркі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Дзмітрый ЯШЧАНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.