Дастойная старонка працоўнага летапісу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ШАНОЎНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ!

Жніво 2013 года паспяхова завершана. Яно ўжо стала старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння я гавару словы шчырай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна і адказна працаваў на зямлі, зрабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць такі добры  ўраджай: з плошчы  22346 гектараў пры ўраджайнасці 60,1 ц/га намалочана 134260 тон зерня. Даведзены раёну план паставак зерня дзяржаве ў аб»ёме 24400 тон перавыкананы, яны склалі  29155,7 тоны (119,5%).

Вынікі работы хлебаробаў — наш гонар. Яны дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам усіх земляробаў раёна:  механізатараў, камбайнераў, ва-дзіцеляў, спецыялістаў, кіраўнікоў.

Упэўнены, што працаўнікі сельскагаспадарчай нівы будуць і надалей сваімі здабыткамі славіць нашу любую Нясвіжчыну, зробяць усё магчымае, каб з добрымі паказчыкамі  завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Вялікі дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу працу!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай пануе мір і згода ў сем»ях, грамадстве і на зямлі!

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.І. КРУПКО


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.