Дом-музей мастака збірае сяброў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За работай — мастак Алесь Філіповіч

У мінулы чацвер у доме-музеі   Міхася Сеўрука адбыўся мастацкі пленэр, у якім удзельнічалі  творцы з Мінска і Узды.

Як патлумачыў адзін з удзельнікаў гэтага  мерапрыемства, кандыдат  мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябар Беларускага Саюза мастакоў Яўген Шунейка, пленэр  быў прысвечаны творчасці класіка  беларускага жывапісу Міхася Сеўрука. Яўген Шунейка адзначыў, што экспазіцыя  ў доме-музеі вялікага мастака наладжана на самым высокім  узроўні. — Гэта фенаменальны музей, — сказаў Яўген Феліксавіч, — таму  што тут захоўваюцца аўтэнтычныя  рэчы, тут нібы прысутнічае  сам мастак, і дух яго творчасці такі моцны, што гэта  адчуваеш  усёй душой. Праца з натуры ў  такім асаблівым месцы дае эмацыянальны  запал, жывую сувязь з тэматыкай. Больш нідзе немагчыма  так спасцігнуць дух творчасці мастака, як у доме, дзе ён жыў, і дзе, уласна, нараджаліся яго творы.

_MG_2333

Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай  дзяржаўнай акадэміі  мастацтваў, слесар  Беларускага Саюза мастакоў Яўген Шунейка

Думку аб неабходнасці папулярызацыі творчасці Міхася  Сеўрука выказаў і адзін з удзельнікаў пленэра, мастак з  Уздзеншчыны Алесь Філіповіч. Ён адзначыў, што Сеўрук  сваёй творчасцю  сапраўды звязаў пакаленні, стаўшы правадніком класічнай мастацкай школы, якая ідзе яшчэ ад Фердзінанда Рушчыца, да сучаснасці.

— З яго  карцінамі павінны знаё-міцца дзеці і моладзь, — сказаў  Алесь Філіповіч, — таму што такіх  мастакоў больш няма і не будзе.  Наша ж задача,  як яго паслядоўнікаў, адна — каб квітнела Беларусь і квітнела мастацтва, а людзі, гледзячы на прыгажосць у натуры і на палотнах, ганарыліся сваёй краінай.

_MG_2311

Над сваім эцюдам працуе Алена Шунейка

Карціны, напісаныя на пленэры, плануецца пасля дапрацоўкі перадаць у дар Нясвіжскаму  гісторыка-краязнаўчаму музею.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.