Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гаспадарках раёна па стане на 19 верасня  ўбрана 932 га цукровых  буракоў. У раннія тэрміны  гэту работу  распачалі  многія сельгаспрад-прыемствы. Найбольшыя плошчы  вызвалены ад “салодкага” кораня ў  ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – 124 га, “Грыцкевічы” – 117 га, “Юшавічы” і эксперыментальная  база “Свеклавічная”  – па 110 га. У працэнтных адно-сінах больш убралі вырашчанага  ўраджаю буракаводы “Грыцкевіч” – 39 %.

Дзённая прыбаўка ў сярэднім па раёне складае  86 га. У тым ліку па 15 га – у ЗАТ “1 мая” і эксперыментальнай базе “Свеклавічная”, 12 га – у доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках, па 10 га – у СВК “Гарадзея” і ААТ “Юшавічы”.

Сярэдняя ўраджайнасць  буракоў – 506 ц/га. Самая высокая – ў “Новым жыцці” – 677 ц/га, у “Грыцкевічах” – 605 ц/га, “Нясвіжскіх Астроўках” – 535 ц/га.

Выкапана 133,3 га бульбы, што складае 73 %. Яе ўбралі ў доследнай станцыі, 96 %  выкапалі ў “Снове”, 95 % – у “Гарадзеі”.

Сярэдняя ўраджайнасць  клубняў – 359 ц/га, у т.л. у “Снове” – 386 ц/га.

Кукуруза на корм і сілас  скошана  на 2596,2 га (23,9 %). 96 % яе  ўбралі ў ААТ “17 верасня”, 44 % – у “Гарадзеі”, 42 % – у “Свеклавічнай”.

Кукурузы на зерне ўбрана 101 га: 64 га – у “Снове”, 37 га – у “Новым жыцці”.

Усяго намалочана 1259 т зерня. Ураджайнасць склала  адпаведна 121 і 131 ц/га. Частка зерня закладзена  на корм плюшчаным. У “Снове” яго  сплюшчылі 531 т, у “Новым  жыцці” – 230 тон.

Кармоў на зімоўку жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана  па 14,65 ц кармавых адзінак на 1 умоўную галаву. Па  18,39 ц – у “Новым жыцці”, 16,93 ц – у ААТ “Лань-Нясвіж”,  16,76 ц –  у “Нясвіжскіх Астроўках”, 16,47 ц – у “Юшавічах”, 16,16 ц – у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.