Галоўная запаведзь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Працаўнікі Нясвіжчыны  паспяхова  справіліся  з выкананнем дзяржзаказу па продажы  збожжа. Гэта добрая навіна  прыйшла 23 жніўня. Сельгаспрадпрыемствы працягвалі здачу зерня.

Пры плане 24400 тон у засекі дзяржавы на сённяшні дзень фактычна дастаўлена ў фізічнай вазе 29155,7 тоны збожжа (119,5 %). З іх 15636 тон – харчовага (Барысаўскаму  камбінату хлебапрадуктаў – 15258 т харчовай пшаніцы і 121 т аўса, Мінскаму камбінату  хлебапрадуктаў – 257 т ячменю).

Прададзена таксама 11011,6 т  ячменю піваварнага  пры плане 6400 т (172,1 %). У т.л. ААТ “Крыніца” яго пастаўлена 5628,4 тоны пры  плане 5000 т, ААТ “Белсолад” – 5383,2 т замест 1400 т.

Харчовага трыцікале гаспадаркі раёна здалі  РУП “Мінск Крышталь” 2508 тон. А Слуцкаму  камбінату хлебапрадуктаў – у заліковай вазе 515 тон насення рапсу.

Паспяхова перавыканалі заданне ААТ “Новае жыццё” (159,2 %), ЗАТ “1 Мая” (141,7 %), ААТ “Сейлавічы”   (135,6 %), ААТ “17 верасня” (125,1 %), эксперыментальная база “Свеклавіч-ная” (116,4 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (114,6 %), СВК “Гарадзея” (112 %).

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.