І кукуруза на зерне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сельгаспрадпрыемствам Нясвіжчыны  неабходна пасеяць сёлета 14300 га азімых збожжавых. Па стане на 17 верасня, пасеяна 5728 га. Найбольш — у СВК «Агракамбінат Сноў» — 1109 га (55,5 %), ААТ «Новае жыццё» — 688 га (63,7 %), «Нясвіжскі  райаграсэрвіс» — 586 га (35,5 %), ЗАТ «1 Мая» — 465 га (38,8 %), ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» — 414 га (55,95 %). Доследная  станцыя па цукровых бураках закончыла сяўбу азімых на ўсёй 179-гектарнай плошчы. 63,6 % пасеялі ў  Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі.

Цукровыя буракі ўбраны з 773 гектараў — 14 % ад  неабходнага. 37 % плошчы вызвалена  ў ААТ «Грыцкевічы» — 112 гектараў, 25 % — у эксперыментальнай  базе «Свеклавічная» (85 га), 23,4 % — у ААТ  «Новае жыццё» (82 га), 22 % — у «Нясвіжскім райаграсэрвісе» (117 га).

Дзённая прыбаўка складае па раёне 88 га. Найбольшая — у ЗАТ   «1 Мая» (25 га), ААТ «17 верасня»      (20 га).

Сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 513 ц/га. Самая высокая — у ААТ «Новае жыццё» (698 ц/га), «Нясвіж-скія Астроўкі» (552 ц/га).

Кукурузы на корм і сілас убрана 2250,4 га , у тым ліку на сілас — 2066 га. Закладзена  на зіму 99210 тон масы. Найбольш — у СВК «Агракамбінат Сноў» — 21482 т, «Гарадзея» (17234 т), ААТ «17 верасня» (13863 т), ЗАТ «1 Мая» (11357 т).

Ураджайнасць зялёнай масы  на корм і сілас складае  477 ц/га. У тым ліку 607 ц/га — у «Снове», па 541    ц/га — у «Новым  жыцці» і «Сейлавічах», 513  ц/га — у «Нясвіжскіх Аст-    роўках».

16 верасня гаспадаркі пры-ступілі і да ўборкі кукурузы на зерне. На 21 гектары яна абмалочана ў СВК  «Агракамбінат Сноў», на 14 га — у ААТ «Новае жыццё». Ураджайнасць складае  адпаведна 119 і 135 ц/га.

Бульба ўбрана на 109,7 га,  што складае 60 % ад неабходнага. Па 80 % плошчы  вызвалілі ў «Снове» і «Гарадзеі».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.