Ідзе “другі хлеб”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бульба ў СВК «Агракамбінат  Сноў» займала 100 гектараў.  Па стане на 17 верасня  яна ўбрана на плошчы 80,4 га.  Сярэдняя ўраджайнасць  складае 394 ц/га.

Бульбяное поле знаходзіцца ў другой брыгадзе, якой кіруе Сяргей  Рацкевіч. Едзем за вёску Хвоева (у бок Галаўцаў). У вочы адразу  кідаецца, якое поле чыстае, без пустазелля, радкі  відаць здалёк.

Працуюць на палетку два бульбаўборачныя  камбайны. Пад»язджаем да аднаго з іх. Клубні з напоўненага бункера  камбайна перасыпаюцца  ў кузаў МАЗа. Просім механізатара  і вадзіцеля ўдзяліць нам хвілінку, расказаць пра сваю работу.

Механізатар Уладзімір Капытка ўборкай бульбы займаецца шэсць гадоў — іменна столькі  часу назад яму даверылі  гэты новы нямецкі камбайн маркі «Грымме». Убірае  па 6 гектараў у дзень.

У вадзіцеля Дзмітрыя  Міклашэвіча, вядомага нам па добрых справах на жніве-2013, пасля заканчэння ўборкі збожжавых былі перавозкі розных іншых  грузаў. А цяпер занараджваюць  на бульбяны палетак. За  рэйс забірае ад камбайна  па 8,5  тоны клубняў, адвозіць у Друцкаў-шчызну на сартавальны  пункт.

На другім камбайне ўбірае  «другі хлеб» механізатар Аляксандр Міклашэвіч. На адвозцы стараюцца таксама  Мікалай Маскаленка, Сяргей  Браусевіч.

Сартавальны пункт фірмы «Грымме» ля бульбасховішча ў Друцкаўшчызне  ўражвае сваёй магутнасцю. Ён раздзяляе бульбу на тры фракцыі. У работу ўключаны транспарцёры як гэтага ж вытворцы, так і айчынныя: эксперыментальнага завода  РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі». Клубні па транспарцёрах паступаюць у кузаў  аўтамашыны (насенная), у трактарны прычэп (дробная), а буйная ссыпаецца ў сховішча. Яго  пабудавалі  ў мінулым годзе. Умяшчальнасць — 3,5 тысячы тон. Тут створаны аптымальны для захоўвання клубняў мікраклімат. Як расказаў нам тэхнік-электрык Аляксандр Шаўко, у сховішчы падтрымліваецца тэмпература плюс 6-7 градусаў. Бульба захоўваецца насыпам вышынёй 4 метры і болей. Падчас рэалізацыі  тут яе затарваюць і адпраўляюць пакупнікам.

Сёлета ў строй дзеючых снаўчане ўвялі другое  сучаснае бульба-сховішча — у Сычах. Яго ёмістасць — 2 тысячы тон. Яно таксама     запаўняецца.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Соф»і ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.