МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Родная зямля

Хай далёка, хай межы і лес,

Ды за імі чароўны ёсць горад.

Там і замак, і бронзавы пес…

Успамінаў дзяцінства там мора!

Там над возерам, быццам у казцы,

Брама Слуцкая замак пільнуе…

Нібы зноў тут ёсць пане Каханку

І нясвіжскае княства пануе…

Я ўжо тут, я прыйшла пакланіцца

І не помніць ніякага зла.

Да радзімых магіл прыхіліцца,

Да цябе за пяшчотай прыйшла.

…Як раней, стаяць хаты на горках,

як раней, тут радкамі каштаны.

Як раней, скрыпяць дзверы ў каморках,

Як раней, не падмазаны брамы.

І на шыбах пры кожным марозе

Узнікаюць той памяці знакі.

А на кухні падскаквае чайнік,

О, Нясвіж, ты ёсць наша Ітака!

Станіслава Вятр-Партыка

Пераклад  з польскай мовы Уладзіміра Жылко

***

Нясвіж мой, родная старонка,

З часоў спрадвечных ты стаіш.

Палац твой — гожасці скарбонка,

Касцела высачэзны крыж,

Ланцуг азераў, Востра брама,

Будынак ратушы, царква,

Што, зруйнаваная, аддана

Вайскоўцам краю для жытла,

Цудоўны парк і дом манашы,

Мастоў ды вуліц цішыня —

Усё гэта успаміны нашы

І мрояў нашых вышыня.

Павольны бег рачулкі мілай,

Вушы спакойнай і празрыстай

Да сябе вабіць простай сілай,

Вадой сваей ласкавай, чыстай.

Гара Станкевічаў вітае,

Альтанкі Альбы ціха шэпчуць.

А Караліна, Завітая —

Музычнасць назваў вуха цешыць.

Успамін дзяцінства «залатога»,

Шчаслівых тых юнацкіх дзён,

І мара сэрца маладога —

Усё Нясвіж, заўсёды ён.

І вось я працу зноў кідаю,

Збіраю хуценька манаткі,

На электрычку паспяшаю —

Імкну ў Нясвіж, да роднай хаткі.

Аляксандр ВЕЧАР, г. Мінск

Цешаць успаміны

Выйшаў з хаты ранкам —

Плача ў небе хмарка.

Слёзкі льюцца густа,

А у полі пуста.

Зерне ўжо ў засеках,

Ні пчалы на кветках.

Сум так сэрца цісне,

Сонца ж і не блісне.

Што ж, сядзім спакойна,

Гутарым павольна…

Дзеці і унукі,

Нібы з гнёздаў птушкі,

Адляцелі ў горад —

Мінск. Людзей там мора…

Не было маркоты

Ім і ў нас. Работы

Тут усім хапала.

Сок машынка гнала

З яблык, што на дзіва

Сёлета ўрадзіла.

Дружна ўсе збіралі,

У рэзку насыпалі…

Хоць і рады лету

Ўсе, як пчолы цвету,

Ды ўжо на работу

Ўсім… пара к адлёту.

Ізноў адны сядзім мы,

Цешаць успаміны…

Сонца свеціць зырка —

А ў вачах слязінка.

Антон ВАЛЯВАЧ

***

Як навучыцца не чакаць

Ад нецярплівага — трывання,

Ад баязлівага — прызнання,

Ад бессардэчнага — дабра?

Як навучыцца не шукаць

У раўнадушнага — кахання,

У бездакорных — спачування,

У бессардэчнага — дабра?

Ды трэба проста перастаць

І спадзявацца, і чакаць.

Тады лягчэй вам будзе жыць.

Па немагчымаму тужыць

Патрэба знікне. І тады

Жыцця прайшоўшыя гады

У новым вобліку паўстануць

І сэрца мучыць перастануць.

Тады ты свет наноў убачыш

І не другіх — сябе прабачыш,

Што доўга так дарма шукаў

У раўнадушнага — кахання,

У бездакорных — спачування,

У бессардэчнага — дабра.

Шукаў — і марна спадзяваўся,

Пакуль урэшт не разабраўся,

Што ад людзей не варт чакаць

Больш, чым яны у сілах даць.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

***

Вся жизнь проходит незаметно.

Всё, что пришло — уйдет опять.

Из драгоценностей несметных

Зачем-то нужно выбирать.

Нам часто будто шепчет кто-то:

— Не ошибись, не поспеши,

Ты можешь здесь найти заботу

Или спасенье для души.

Так каждый что-то выбирает,

Из них не многим повезет.

А кто ошибся, сам узнает,

Но только время не вернет.

Часы идут, минуты тают,

Секунды кружат в тишине.

Здесь — мир игры, путей хватает

И лишь назад дороги нет:

Нам не вернуть любви и света,

И жизнь сначала не начать.

И на вопросы нет ответов:

Раз жизнь игра — учись играть.

 

Из тьмы и в небеса,

Где ни оков, ни слухов,

Ни стен, ни бесконечной суеты.

Лететь куда-то по веленью духа

На зов беспечной радостной мечты.

И чтобы за спиною не шептали,

Что это бред и я сошла с ума.

Свой странный выбор

изо всех печалей

Я без сомненья сделала сама.

Пути вселенной — сплошь пересеченья

Событий, судеб, всех времен и лиц.

И Парки виноваты в совпаденьях,

В сплетениях немыслимых частиц.

И все шаги по-своему фатальны,

И встречи — это новые пути,

И только грезы бесконечно дальни,

И лишь до счастья далеко идти.

 

Когда звезды, искрясь,

появляются в небе

И бесшумного сна наступает пора,

Улетают тайком души спящих поэтов,

Чтобы музыку звезд собирать

до утра.

Чтобы после внести ее в дом одинокий

И поэтам своим на храненье отдать,

А они, создавая прекрасные строки,

Будут грусть и тревогу

сердец утешать.

Вот однажды душа молодого поэта

Поднималась к далекой и яркой звезде

И нашла в ней прекрасную

музыку света,

Что спасает людей

в черно-горькой беде.

Ах, мелодия эта искрилась, играла

И хранила в себе легкий

счастья полет.

А душа, озаренная ею, мечтала,

Что она этот свет до людей донесет.

И она торопилась, себя не жалея,

Чтоб аккордов волшебных

вдруг не растерять.

Ей найти бы знакомые окна скорее,

Ей бы музыку эту поэту отдать!

Только слишком душа  далеко залетела

И дорогу назад невозможно найти.

Так поэта она отыскать не сумела,

Чтоб мелодию счастья ему отнести.

И душа от отчаянья горько рыдала,

свои белые крылья в печали сложив:

«Если б только могла,

если б только узнала…

Мой прекрасный поэт был бы жив, был бы жив»…

В это утро нашли бездыханное тело.

— Ах, как жалко,- шептали.

— Такой молодой!

И никто не узнал, как душа улетела,

Чтоб людей одарить

самой яркой звездой.

А мелодия эта кружила по свету,

То звенит, как капель,

то как птица поет.

И во всех городах молодые поэты

Создавали стихи из аккордов ее.

Лилия КРУТОВА

Рыбалка и детство

Не ужились Память и Рыбалка.

Думы — словно волны по реке.

Удочка — ореховая палка

Замерла, зажатая в руке.

Детство, не спросясь, напоминает,

Как ходил на этот бережок.

Вот уже с минуту мне кивает

Сделанный из пробки поплавок.

Пескарек червя беспечно треплет,

Легкою добычею маня…

Мне не до него, уж вы поверьте.

Впрочем, и ему не до меня.

В духе осенней философии

Песочные часы — волшебник жизни.

В сосудах двух и радость, и тоска.

Мечты — вверху, а прожитое —

в нижнем

Вершится горкой падшего песка.

Не удержать песочные мгновенья.

Запас все меньше, все короче путь…

Как хочется дождаться повторенья,

Но некому часы перевернуть…

Константин КОРНЕЛЮК

Цяпло

Калі змяшаюцца гады,

Калі наступіць цішыня,

Я буду помніць,

што ёсць ты,

Ты будзеш помніць,

што ёсць я.

 

Калі Зямля

абрыне нас,

Калі запаліць

нехта кнот,

Я буду ведаць

гэты час,

Я не забуду гэты год!

 

Калі свой трэмар

землятрус

Захоча здзейсніць

пакрысе.

Калі забудзе беларус,

Што ён каму,

куды нясе.

 

Калі сатруцца

ў дробны пыл

Ўсе векавыя межы зла —

Адзін — пазнае,

кім ён быў,

Другі — зазнае, кім быў я.

 

Калі сівілы знойдуць шлях,

І кожны будзе за сябе.

Калі груган свой скрыдлаў ўзмах

Вайной нябачнай панясе.

 

Калі спірыт зажме касмыль —

І загарыць паўсюль пажар!

Я не паверу ў гэту быль,

Бо я знайду святла цвінтар.

 

Я раздзялю святло ў рады

Зіхоткім полымем цяпла.

Я буду помніць, што ёсць ты,

Ты будзеш помніць, што ёсць я.

Маскарад

Пачварныя маскі на тварах людзей

Надзённа, здаецца, мне свецяць у вочы.

Нібы гэты Свет даўно стаў — Калізей,

Ды дзеі тут творацца з покрывам ночы.

 

Адзін — жартаўлівую маску надзеў:

Смяецца з усіх, жартуе з усімі.

Другі так, напэўна, таксама хацеў —

Ды смеласці мала, умення і сілы.

 

Яшчэ адзін блазан накінуў сабе

Накідку страшэнную смутку і гора.

Як быццам жыццё, хлопча, толькі табе

На  душу прынесла пачварнасці мора?!

 

А масак прыдумалі людзі так шмат!

Бывае, не верыш, што будзе такое:

То бачыў я сёння твар з надпісам «кат»,

А заўтра на ім — нешта кшталту «святое».

 

— Няўжо тут прытворству

не бачна канца? —

Пытаю ў таго, хто заўсёды са смехам.

А ён адмыслова: «хі-хі» ды «ха-ха»,

І словы яго бы разносяцца рэхам.

 

Прытвораў лічыць я даўно перастаў,

Бо гэта аб шкло бы патыліцай біцца!

А хто бы мне зараз так шчыра сказаў:

«Хачу назаўсёды я з маскаю зліцца!»

 

Дык слушнасці мы ці  пабачым парад?

У жыцці ёсць, канечне, нешта ад казкі…

Даўнютка, даўно скончан

ўвесь маскарад —

Спадарства, здымайце, прашу,

вашы маскі!

Збавенне

Я заблукаў пасярод ачарсцвення

Ў лесе памылак свайго пакалення.

Магчыма, дзверы яшчэ

і адкрыты?

Ды ў згубе ключ і дарогі разбіты.

Сколькі нароблена

толькі пустога?!

Вецер мацней,

падступае знямога.

На нас глядзіць доўга нехта і скоса,

Чакае лепшага, ладу, укосу.

Гэта чакае бацькоў пакаленне                       

Нашага росквіту і узнясення.

А мы сядзім у скрусе, у знямозе —

Хто папіхае, другія — на возе.

Нас жа даймае даўно гэта скруха —

Нехта нядобрае шэпча на вуха.

Дзе яно — выйсце —

ўсім добра вядома:

Ў роднай краіне, ля свайго дома!

Мы ж забрылі, забадзяліся ў лесе —

Нам там сурочылі нешта

спрадвесне.

Я заблукаў пасярод ачарсцвення.

Што я чакаў? І няўжо-то збавення?

Хвіліны

Вецер бярэ нас у абдымкі.

Дай жа зраблю гэтыя здымкі!

Трэба злавіць лепшыя кадры,

Дзе мы плывём, як на эскадры.

 

І мы прачнёмся на світанні,

Каб нам сустрэцца на спатканні.

Хутчэй! Прамчымся па праспекце,

Пакуль дарослыя і дзеці —

Ўсе спяць і бачаць сны, напэўна.

Давай спяём сабе напеўна!

 

На небе птушак — жабурэнне:

Над галавою ў нас трызненне.

Сабака лёг, як леў, нібыта.

І дрэмле. Кім ён тут забыты?

Дамы стаяць так ціха — здані,

Бы гарызонту сцёрлі грані.

Нам пасміхаюцца вітрыны —

Не адарвацца ад карціны!

І кветкі пахнуць так прыемна!

Ты бачыш, як усё таемна?!

 

А вецер ўзяў нас у абдымкі.

Так, я зраблю, напэўна, здымкі!

Як мы бяжым тут, па праспекце —

І не дарослыя, не дзеці.

А Свет згубіў для нас найменне.

Хадзем збіраць сваё каменне!

Лаві хвіліны прыгажосці:

То для сябе, не для кагосьці.

Адказы

Сонца чакае, калі наступіць дзень;

зоркі чакаюць надыходу ночы;

вецер пільнуе апалы ліст;

маланка вартуе першы гром;

неба ўпэўніваецца

ў набліжэнні золку;

кветкі счакаліся чаканнем дажджу;

ваўкі спадзяюцца, што хутка поўня;

чалавек абнадзеены

надыходам вясны;

адказы чакаюць сваіх пытанняў…

Сцены

Мы ўзводзім заводы,

каб лепей жылося;

мы кладзем дарогі:

трэба бачыць свет;

мы рамантуем машыны,

каб ехаць да сяброў;

мы абліцоўваем дамы,

каб цяплей жылося;

мы выкладаем дахі,

каб не баяцца дажджу;

 

але лепш за ўсё

мы будуем глухія сцены

адно ад аднаго.

Андрэй Козел


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.