На паэтычнай хвалі

Сэрцам — весяляць ад шчасця

Жонцы Г.К. да 67-й гадавіны шлюбу

Старасць год ад году ўсё глыбей.

Стукаюцца ў памяць успаміны.

Ды люблю цябе усё мацней,

Без цябе не быць мне ні хвіліны.

Толькі што пайшла ты ў магазін —

Выйшла, мне здалося, назаўсёды:

Буду век я каратаць адзін,

Ды настануць ночы й дні самоты…

Вернешся ж, усё чакаю я,

І, як сонца, засмяешся зырка.

Слова скажаш, а душа мая

Запяе, як Паганіні скрыпка.

Мілая! Кахання светлы час

Сілы нам дадасць хай — не багацця.

Ў маладосць ужо не вернеш нас…

Сэрцам нашым —

весялець ад шчасця.

Антон ВАЛЯВАЧ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.