На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па аператыўных даных райсельгасхарчу, па стане на  10 верасня ў гаспадарках  убрана 203,5 гектара цукровых буракоў, што складае 3,7 % ад неабходнага. Капаюць  карані ААТ “Грыцкевічы” (16 %), “Новае жыццё” (11,1 %), эксперыментальная  база “Свеклавічная” (11 %), Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя (8 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (7 %), “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (6 %), ААТ “Юшавічы” і СВК  “Гарадзея” (па 2 %). Дзённая  прыбаўка склала 74 га, найбольшая – 16 га – у “Грыцкевічах”.

Сярэдняя ўраджайнасць па  раёне складае 560 ц/га. Самая высокая – у “Новым жыцці” (731 ц/га).

У сельгаспрадпрыемствах убрана 45,2 га бульбы, у тым ліку 32,9 га – у “СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярэдняя ўраджайнасць клубняў складае 398    ц/га. Самая высокая – у “Агракамбінаце Сноў” (431 ц/га).

Працягваецца нарыхтоўка  кармоў на зімоўку жывёлы. Сіласу з кукурузы  назапашана 56626 тон. У т.л. у СВК “Гарадзея” – 12248 т, ААТ “17 верасня” – 11937 т, СВК “Агракамбінат  Сноў” – 11614 т.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.