На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 26 верасня ў гаспадарках  раёна ўбрана 1445 гектараў цукровых буракоў. Гэта складае 26,2 % ад пасеянага. Дзённая прыбаўка — 87 га. Хуткімі тэмпамі вядуць гэту  работу  ААТ «Грыцкевічы» (убрана 52 %), ААТ «Новае жыццё» (37,7 %), эксперыментальная  база «Свеклавічная» (37 %), па 33 % — у ААТ  «Нясвіжскі райаграсэрвіс» і «Юшавічы».

Найбольшую дзённую  прыбаўку за 25 верасня далі працаўнікі ЗАТ «1 Мая» — 34 гектары. Тут  на камбайне «Холмер» працуе  механізатар Сяргей Леанідавіч  Галабурда. На адвозцы «салодкага» кораня занята шэсць  аўтамашын МАЗ, якія  дастаўляюць буракі на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт.

Сярэдняя ўраджайнасць цукровых  буракоў па раёне — 500 ц/га. Самая высокая (696 ц/га) — у «Новым жыцці», 618 ц,га — у «Грыцкевічах», 528 ц/га — у ААТ «Нясвіжскія  Астроўкі».

На Гарадзейскі цукровы камбінат  гаспадаркі раёна здалі  54957,9 тоны карэння ў фізічнай вазе. У тым ліку за апошні дзень — 3145,9 тоны. Сярэдняя цукрыстасць  — 16,84 %.  Больш высокая яна ў «Нясвіжскіх Астроўках» і доследнай навуковай  станцыі па цукровых бураках (17,45 %), у «1 Мая» — 17,44 %, «Нясвіжскі райаграсэрвіс» (17,24 %).

Бульба ўбрана з плошчы 144 га     (79 %). Сярэдняя ўраджайнасць — 366 ц/га, у тым ліку ў ААТ «Юшавічы»  — 456 ц/га, «Лань-Нясвіж» —  400 ц/га.

Кукуруза на зерне ўбрана на 328 гектарах (8 %). Вядуць гэту работу  СВК «Агракамбінат Сноў», ААТ «Новае жыццё», ЗАТ «1 Мая», ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», «17 верасня», «Юшавічы».

Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 122 ц/га. У т.л. у «Нясвіжскім райаграсэрвісе» — 147 ц/га. Плюшчэнне зерня вядуць  «Сноў», «Новае жыццё» і райаграсэрвіс.

Зябліва ўзнята на 1249 га. У т.л. на 381 га — у «1 Мая», на 234 га — у «Новым жыцці», на 160 га — у «Гарадзеі».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.