Па паўтары тысячы тон за дзень

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1551 тона  кукурузнага сіласу за дзень – такую прыбаўку на закладцы гэтага корму далі  механізатары СВК “Агракамбінат Сноў” 18 верасня. Усяго ў гаспадарцы  назапасілі  яго 21951 тону, што складае 46 % ад неабходнага. Увесь ён  – кукурузны.

Уборкай гэтай  культуры на “Ягуарах”  займаюцца механізатары  Андрэй Ярашэвіч, Дзмітрый Заяц і Андрэй Дамені-коўскі. На адвозку занараджваецца  12-15 трактараў з ПІМамі. Механізатараў Мікалая Якубовіча (фота 2) і яго брата Аляксандра Якубовіча (фота 1) мы сфатаграфавалі якраз на разгрузцы  зялёнай масы ў траншэі каля фермы “Сычы”.

– Пакуль што па 1-2 траншэі спажыўнага корму  закла-дзена каля фермаў “Хвоева”, “Друцкаўшчызна”, “Сычы”, “Новы Сноў”, – расказаў  нам учора выконваючы абавязкі галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандр Шаманаў. – Цяпер запаўняем траншэю каля МТФ “Дольны Сноў”.

Агракамбінату трэба назапасіць 47300 тон сіласу.   Улічваючы, што  ўраджайнасць кукурузнай масы высокая (606 ц/га), заданне будзе выканана.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Соф”і ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.