Паклон зямлі і чалавеку працы!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святочная афіша дажынак

1 верасня

Нясвіж,  Ратушная плошча

10.30-11.00 Урачыстае шэсце святочнай калоны ўдзельнікаў дажынак ад раённага Цэнтра культуры  і адпачынку да Ратушнай  плошчы. У калоне — пераможцы жніва-2013, галоўныя спецыялісты гаспадарак раёна — тэхнолагі зямлі, прадстаўнікі творчых  калектываў горада і раёна.

11.00 Пачатак свята на Ратушнай плошчы. Узняцце сцяга раённых дажынак. Прывітальнае слова старшыні райвыканкама І.І. Крупко. Узнагароджванне пераможцаў жніва. Выступленне творчых калектываў.

Падчас свята пройдзе выстава-конкурс  караваяў раёна. Да ўвагі прысутных ля гарадской Ратушы — выставы работ народных умельцаў і школ раёна.

Свята «Дажынкі-2013» прадоўжыцца да 13.00.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.