Пераемнасць пакаленняў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Такога механізатара, як  Сяргей Мікалаевіч Чычко з ААТ “Лань-Нясвіж”, трэба яшчэ пашукаць.

– Для яго культура земляробства, выгляд поля, якасць  уласнай работы – самае  галоўнае, – расказвае пра Сяргея  Мікалаевіча галоўны  аграном адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандр Купрэвіч.  – Каля кожнага слупа  ўсё абарэ, нідзе ўзрэха не пакіне, так усё акуратна  зробіць – люба паглядзець.

У час жніва С.М. Чычко садзіцца за штурвал  камбайна. Сёлета на сваім КЗС-1218 убраў 196,5 га, намалаціў 1039,5 тоны збожжа.

У гаспадарцы Сяргей Мікалаевіч працуе са жніўня 1982 года – 32-і год пайшоў яго хлебаробскаму стажу. Свой вопыт, веды, ды і наогул – любоў да роднай зямлі  перадаў сыну Сяргею. Той застаўся  ў “Лані” шэсць гадоў назад, таксама – механізатарам. На сёлетнім жніве яго маладзёжны экіпаж на “Джон Дзіры” ўбраў 285,3 гектара збожжавых, намалаціў 1484,7 тоны  зерня. Гэта – другі паказчык па таварыстве, пасля  лідара – вопытнага камбайнера  Анатоля Расціслававіча  Макаўчыка. Паказчык Анатоля  Расціслававіча – 1613,4 тоны на камбайне “Лексіён-580”.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.