Прыняты дадатковыя меры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Беларусі прыняты дадатковыя меры па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання АЧС. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 758 ад 29 жніўня 2013 года «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл», якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана да 1 кастрычніка 2013 года стварыць сістэму прафілактычных мер па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл.

Акрамя таго, у населеных пунктах, у якіх зарэгістравана афрыканская чума свіней, забаронена ўтрыманне свіней на асабіс-тых падворках грамадзян на тэрмін, не меншы, чым 6 месяцаў пасля забою ўсіх свіней і правядзення комплексу ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, а таксама на падворках работнікаў жывёлагадоўчых аб»ектаў. Забаронена рэалізацыя жывых свіней (акрамя маладняку свіней) са свінагадоўчых комплексаў, за выключэннем здачы ў мясаперапрацоўчыя арганізацыі.

Таксама забаронена рэалізацыя без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай свініны і прадуктаў забою свіней, камбікармоў, кармавых сумесяў, вотруб»я, кармавых адходаў мукамольнай і крупяной вытворчасці, бялкова-вітамінных мінеральных дабавак і прэміксаў юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, за выключэннем мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама імпарт гэтай прадукцыі з нядобранадзейных па афрыканскай чуме свіней краін (рэгіёнаў), неарганізаваны гандаль свінінай.

Акрамя таго, пастановай зацверджаны Палажэнне аб Рэспубліканскім штабе па прыняцці экстранных мер па ліквідацыі афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл і яго склад, Часовае палажэнне аб асаблівым рэжыме выкарыстання рэсурсаў дзіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, План першачарговых мерапрыемстваў па ліквідацыі афрыканскай чумы свіней і недапушчэнні яе распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і зняцця каранціну, Палажэнне аб парадку адабрання хворых жывёл і (або) прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманых ад іх, і кампенсацыі ўрону юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры ліквідацыі ачагоў заразных хвароб жывёл, і шэраг іншых нарматыўных дакументаў.

МНС сумесна з Мінфінам і Мінсельгасхарчам прадпісана ў 2013 годзе і першым паўгоддзі 2014 года набыць абсталяванне для дэзынфекцыі.

Лічыцца мэтазгодным Белаграпрамбанку і Беларусбанку прадаставіць арганізацыям, якія маюць пацярпелыя ад афрыканскай чумы свіней жывёлагадоўчыя аб»екты, да двух гадоў адтэрміноўку налічваемых працэнтаў і пагашэння запазычанасці па атрыманых раней крэдытах з далейшай растэрміноўкай плацяжу, а таксама забяспечыць выдзяленне льготных крэдытаў названым арганізацыям для аднаўлення страчанай магутнасці і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб»ектаў, зыходзячы з сучасных патрабаванняў аднаўлення пагалоўя свіней.

Мінсельгасхарчу сумесна з Мінфінам да 15 кастрычніка гэтага года даручана прапрацаваць пытанне аб стварэнні Нацыянальнага лабараторнага цэнтра па пытаннях дыягностыкі захворванняў жывёл, кантролю за бяспекай кармоў, у тым ліку камбікармоў, і харчовай прадукцыі.

Акрамя таго, Мінсельгасхарчу сумесна з Мінэканомікі, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і іншымі зацікаўленымі прадпісана забяспечыць узаемадзеянне з Міжнародным эпізаатычным бюро, кампетэнтнымі органамі краін — удзельніц МС, СНД і ЕС па выбудоўванні агульнай стратэгіі па прафілактыцы і ліквідацыі небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл, у тым ліку агульных для чалавека і жывёл.

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана завяршыць у 2014-2015 гадах рэканструкцыю аб»ектаў Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага.

Мясцовым уладам даручана праводзіць растлумачальную работу з насельніцтвам, у тым ліку з выкарыстаннем усіх даступных СМІ, па пытаннях барацьбы з АЧС і іншымі небяспечнымі захворваннямі жывёл, адпаведную растлумачальную работу рэкамендавана праводзіць дэпутатам усіх узроўняў і членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Мінюсту і Мінсельгасхарчу даручана сумесна з зацікаўленымі ў месячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў праект Закона Рэспублікі Беларусь аб удасканаленні праваадносін у галіне ветэрынарнай дзейнасці. Прытым павінны быць унесены змяненні ў Крымінальны кодэкс і КоАП, якія датычацца ўзмацнення мер адказнасці за непаведамленне аб падзяжы жывёлы (іх захворванні), вытворчасць, продаж або выкарыстанне недабраякасных кармоў і кармавых дабавак, парушэнне каранцінных правілаў і абмежаванняў, а таксама іншых ветэрынарных правілаў.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.