Святочныя маршруты Івана Яцкевіча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння ў г. Жлобіне пачынаецца Рэспубліканскі  фестываль-кірмаш  працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013»

У складзе дэлегацыі Нясвіжчыны  ўдзел у свяце дажынак прымае  старшы аператар збожжасушыльнага комплексу СВК «Гарадзея» Іван Яцкевіч.

Гэта яго трэція дажынкі на рэспубліканскім узроўні. У  2011 годзе быў на Міншчыне — у Маладзечне. У 2012-м — у Горках Магілёўскай вобласці.

Такі гонар старшы аператар збожжасушыльнага  комплексу Іван Міхайлавіч Яцкевіч заслужыў сваёй рупнай працай. Ён дапрацаваў сёлета 10633,7 умоўнай  тоны збожжа і заняў першае месца  ў раённым спаборніцтве сярод аператараў гаспадарак першай групы. Працаваў з напарнікам — Сяргеем  Мікалаевічам Герасімчыкам. Канешне, было цяжка.  За работай сушылкі патрэбен  пільны кантроль, каб механізмы не давалі збояў, каб зерне не ляжала на таку, не  трапіла пад дождж.

— Але мы прывыклі  да такой напружанай работы, — гаворыць Іван Міхайлавіч. — Галоўнае ж — вырашчаны ўраджай хутчэй давесці да ладу.

Сушылку КЗСН-30 Іван Яцкевіч  добра ведае — дапамагаў яе манціраваць у 2007 годзе. І з таго часу займаецца эксплуатацыяй.

Хутка ў гаспадарцы пачнецца другое жніво — уборка кукурузы на  зерне. Іван Міхайлавіч  зноў уключыць у работу  гэты комплекс. А вясной    ушчыльную зоймецца яе рамонтам, каб бездакорна служыла ў новым  сезоне.

У СВК «Гарадзея» Іван Яцкевіч  працуе намеснікам галоўнага  энергетыка па механізацыі жывёлагадоўлі. І ў гэтыя восеньскія дні  яго клопат — падрыхтоўка фермаў да зімы. Дзе трэба, мяняюць трубы,  уцяпляюць водаправоды, гноепрыёмнікі. Механізмаў на фермах і  комплексах шмат, яны  значна аблягчаюць працу чалавека, замяняюць яе. Але ж і за імі патрэбны правільны догляд, каб працавалі бесперабойна.

Сваю задачу спецыяліст выконвае  бездакорна, як і на сушцы збожжа.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.