Вызначыліся на конкурсе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сярод удзельнікаў конкурсу работ маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі-2013″, які праводзіла Мінская абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб»яднання «Белая Русь», у лік лепшых увайшла вучаніца Карцэвіцкай СШ Дзіяна Гегеня. Яе работа была асабліва адзначана журы конкурсу. Таленавітая дзяўчынка атрымала падарунак ад Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», які ёй уручыў старшыня прэзідыума савета Нясвіжскай раённай арганізацыі  РГА «Белая Русь» Анатоль Драгавец.

Іншыя юныя ўдзельнікі конкурсу атрымалі падзякі ад РГА «Белая Русь». Гэта вучні ДУА «Карцэвіцкая СШ» Марат Вальчык,  Кацярына Мацкевіч, Уладзімір Макаўчык, Маргарыта Маслава, вучні ДУА «Астроўскі ВПК д/с-СШ» Надзея Будзько і Аляксандр Кішко, Юлія Міхновіч і Анастасія Еўтух з ДУА «Сноўская СШ», Таццяна Грабянько з ДУА «СШ №4 г. Нясвіжа» і Вікторыя Баўтрэль з ДУА «СШ № 2 г.п. Гарадзея».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.