Хвала і пашана хлебаробам!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1 верасня  Нясвіжчына аб»яднала ўсіх людзей, якія ведаюць цану хлебу, славяць хлеб, выпякаюць яго і ведаюць, што хлеб — усяму галава.

Пачаліся раённыя дажынкі  прыгожым тэатралізаваным  шэсцем удзельнікаў свята   ад раённага цэнтра культуры і адпачынку на Ратушную плошчу. Наперадзе калоны —   дзяржаўны сцяг Беларусі, герб Нясвіжа і сцяг дажынак. Пад гукі  духавога аркестра крочаць пераможцы жніва, галоўныя спецыялісты  гаспадарак раёна, творчыя калектывы. Дзяўчаты і хлопцы  ў беларускім нацыянальным адзенні і жніўных касцюмах нясуць  дажыначныя снапы. І, канешне, — галоўны  атрыбут свята — Нясвіжскі каравай — вынік стараннай працы вяскоўцаў. Галоўная плошча горада, нібы светлае жытнёвае  мора, напоўнілася духмяным водарам  хлеба.

Свята адкрылася Дзяржаўным  гімнам Рэспублікі Беларусь, які выканаў зводны духавы аркестр.  Пачэснае права  падняць сцяг дажынак атрымалі пераможцы  раённага спаборніцтва  ў жніве-2013 старшы камбайнер ААТ «Новае жыццё» Георгій Антановіч, старшы камбайнер СВК «Агракамбінат Сноў» Іван  Касцюкевіч, вадзіцель  ААТ «Сейлавічы»  Генадзь Ванагель, аператар збожжасушыльнага комплексу СВК «Гарадзея»  Іван Яцкевіч.

Радасць працоўных перамог  раздзялілі з удзельнікамі  свята госці: Руслан Міхалевіч — намеснік  старшыні камітэта па сельскай  гаспадарцы і харчаванні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта, Мікалай Радаман — старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» член Савета Рэспублікі Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь, протаіерэй Мікалай Лабынько — настаяцель  Свята-Георгіеўскага храма.

У святочнай атмасферы  старшыні райвыканкама  Івану Крупко  надзелі прыгожы вянок з апошніх калоссяў, уручылі дажыначны сноп і каравай  з мукі новага ўраджаю.

Са святочнай сцэны  Іван Крупко звярнуўся  з віншаваннямі да ўдзельнікаў жніва і ўсіх  прысутных. Ён за-значыў, што сёлета  з плошчы 22346 га, пры сярэдняй ураджайнасці 60,1 ц/га, намалочана 134 тысячы 260 тон збожжа. Гэта трэці  ў гісторыі раёна валавы збор і ўраджайнасць, лепшы паказчык у Мінскай  вобласці і адзін з лепшых — у рэспубліцы.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта  старшыня перадаў словы  па-дзякі і нізкі паклон аграрыям  за працу, назваў імёны лепшых, а таксама адзначыў  работу маладых спецыя-лістаў. Словы ўдзячнасці за ўменне з»яднаць, мабілізаваць  людзей на дасягненне высакароднай мэты, за забеспячэнне граматнага кіраўніцтва  ён адрасаваў кіраўнікам  гаспадарак, а таксама падзякаваў працоўным калектывам прадпрыемстваў і аргані-зацый, ідэолагам і прафсаюзным  работнікам, работнікам грамадскага харчавання і культуры раёна, без  дапамогі якіх не змаглі б сабраць вырашчаны ўраджай.

Старшыня райвыканкама падзякаваў за працу Анатолю Драгаўцу — першаму намесніку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і ўручыў яму  каравай. Караваі новага ўраджаю на прыгожых ручніках з подпісам назвы гаспадаркі і лічбамі  сабранага збожжа Іван Крупко ўручыў  і ўсім кіраўнікам гаспадарак.

Павіншаваў хлебаробаў са святам вялікай працы і Руслан Міхалевіч — намеснік старшыні  камітэта  па сельскай гаспадарцы  і  харчаванні Мінаблвыканкама. Ад імя камітэта і сябе асабіста  ён падзякаваў за працу, за сялянскую мудрасць, залатыя рукі і высокую  грамадзянскую адказнасць. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі  ўклад у развіццё сельскагаспадарчай  галіны Нясвіжскага раёна і Мінскай  вобласці Руслан Міхалевіч  уручыў Ганаровыя граматы камітэта  па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама адным  з лепшых працаўнікоў жніва — вадзіцелям СВК «Агракам-бінат Сноў» Сяргею Браусевічу і Дзмітрыю  Міклашэвічу, якія перавезлі па дзве  з лішкам тоны зерня, а таксама адзінай жанчыне-кіраўніку сельгаспрадпрыемства  — Людміле Гутнік, дырэктару ААТ  «Няс-віжскія Астроўкі» — і галоўнаму  аграному ААТ «17 верасня» Аляксандру Макарэвічу.

Старшыня райвыканкама Іван Крупко і начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец узнагародзілі  на святочнай сцэне лепшыя гаспадаркі раёна і асобных працаўнікоў жніва-2013 дыпломамі і  грашовымі  прэміямі. (Спіс переможцаў жніва быў надрукаваны ў  «НН» № 66 ).

За значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Нясвіжскага раёна, выкананне абавязацельства па пастаўцы харчовага  зерня і піваварнага ячменю ў лік  рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб былі ўручаны  Падзякі старшыні  Нясвіжскага райвыканкама Мікалаю Салаўю — старшыні  СВК «Гарадзея», Андрэю Ратомскаму — дырэктару ААТ «Новае жыццё», Юрыю Скрыбу — дырэктару ААТ «Нясвіжскі  райаграсэрвіс»,  Анатолю Рудзяку — дырэктару ЗАТ «1 Мая» (за найбольшы  аб»ём рэалізацыі дзяржаве ў 2013  годзе), а таксама Таццяне Якушэнка — галоўнаму  спецыялісту  ўпраўлення сельскай гаспадаркі  і харчавання Нясвіжскага райвыканкама.

За добрасумленную працу ва ўборачнай кампаніі і дасягнуты намалот збожжа ў дзве тысячы  тон  Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама  атрымалі Сяргей Вайняк і Уладзімір Яфімчык — старшыя камбайнеры  СВК «Агракамбінат Сноў», Георгій Антановіч — старшы камбайнер  і Віктар Антановіч — камбайнер ААТ «Новае жыццё»,  Пётр Куратнік — старшы камбайнер  і Аляксандр Куратнік -камбайнер ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», Вячаслаў Хвіцька — старшы камбайнер  і Максім Хвіцька -камбайнер  ААТ  «Сейлавічы», Генадзь Любко — старшы  камбайнер і Аляксандр Любко — камбайнер  ААТ «Сейлавічы», Андрэй Баран — старшы камбайнер і Міхаіл Мароз — камбайнер СВК «Гарадзея».

Прыемным момантам стала падвядзенне вынікаў выставы-конкурсу «Каравай-2013», у якім прынялі ўдзел  усе гаспадаркі раёна. Пастараліся на славу. Узнагароды  ў розных намінацыях атрымалі  ўсе без выключэння. Іх уручыў старшыня  райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага  комплексу Іван Кендыш.

Упрыгожылі свята  цудоўныя выставы работ  народных умельцаў і школ раёна. Педагогі з густам аздобілі свае «вясковыя дворыкі», куды гасцінна запрашалі  пачаставацца  стравамі беларускай кухні, паспрабаваць духмянага караваю.

А якое ж свята без музыкі?! Яна гучала з самага пачатку і да апошніх імгненняў. Прыгожыя мелодыі, песні, танцы ў выкананні лепшых  калектываў раёна. Сярод іх — народны ансамбль  песні і танца «Вяночак» і народны ансамбль «Акцэнт»  Сноўскага СЦКіА пад кіраўніцтвам  Тамары Прыгун, ансамбль песні «Згода» Цэнтра народнай творчасці (кіраўнік Іна Філіпава), ансамбль песні  «Ланская змова» Ланскага СДК — упершыню на сцэне  (кіраўнік Ларыса Лукашэвіч), ансамбль песні «Забава» (кіраўнік Эма Гук) і ансамбль танца «Узорыца» Гарадзейскага цукро-вага  камбіната, народны ансамбль  «Млечны шлях» РЦКіА (кіраўнік Таццяна Казлова), народны ансамбль музыкі і песні  «Зараніца» Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Леанід Шышко), узорны ансамбль  «Аношкаў-скія  музыкі» (кіраўнік Аляксей Андросік). Гучала сола ў выкананні Любові Дрык, Ларысы Лукашэвіч.

Настаўнік Гарадзейскай дзіцячай  школы мастацтваў Іван Буглай выступіў  на дажынках з прэм»ерай сваёй песні  «Беларускія нівы». Напісаў яе напярэдадні свята і прынёс у  рэдакцыю «раёнкі». Навеялі песню творчаму чалавеку прыгожыя, багатыя палі  Нясвіжчыны, шчырая, дружная праца хлебаробаў на іх,  мерны гул збожжаўборачных  камбайнаў, залатыя струмені зерня. (Сёння мы прапануем нашым чытачам словы гэтай песні).

Белорусские нивы

Слова и музыка Ивана БУГЛАЯ

Ничего нет прекрасней

Ухоженной нивы.

Меж лесов, вдоль дорог

Зеленеют поля.

Над высокою рожью —

Песни птиц переливы.

И от этой красы

Расцветает земля.

Припев:

Белорусские нивы —

Вы меня покорили,

Красотою любуюсь,

Я вас с детства люблю.

Белорусские нивы —

Вы меня окрылили,

Я стихи вам слагаю,

Свою песню пою.

Припев.

За лесом открылось

Огромное море,

И, на солнце играя,

Побежала волна.

Это вовсе не море,

А бескрайнее поле

Голубого, как небо,

Цветущего льна.

Припев.

Свои нивы подняли

Мы упорным трудом.

Родине долгу

Мы свято верны.

Заботливо землю

Свою бережем,

Умножая богатства

Любимой страны.

Припев.

Сапраўднае беларускае свята  атрымалася яркае, каларытнае і, як  зазначылі гледачы — добрае, душэўнае. Яно вабіла зрок, кранала душу і сэрца. Прыемныя ўражанні яшчэ надоўга застануцца  ў памяці яго ўдзельнікаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.