Юбілейны Дзень беларускага пісьменства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады ён адзначаўся ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім.

У гэтым годзе эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства прымаў горад Быхаў Магілёўскай вобласці.

Тут  арганізавалі фестываль кнігі і прэсы, дзе былі прадстаўлены павільёны «Беларуская кніга і прэса», «Праекты Саюзнай дзяржавы», выстава «СМІ Магілёўшчыны», прайшлі прэзентацыі моладзевых СМІ і выдавецкіх праектаў, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, журналістамі.

Адбылася прэзентацыя кнігі «Баркулабаўскі летапіс» у двух тамах. Першы том уяўляе сабой факсімільнае выданне, другі — працу беларускіх вучоных. Тыраж факсі-мільнага выдання — 100 асобнікаў, навуковай кнігі — 1 тыс. асобнікаў. Летапіс выпушчаны выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі».

Адбылося адкрыццё манументальна-скульптурнай кампазіцыі «Баркулабаўскі летапіс». У аснову кампазіцыі пакладзены знакавыя элементы з гісторыі духоўнага і культурнага жыцця Быхаўскага краю: унікальны помнік   беларускай  пісьменнасці «Баркулабаўскі летапіс», а таксама абраз   Маці   Божай Баркулабаўскай.

Нясвіж на гэтым свяце прадстаўлялі супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай і гарадской бібліятэк з кніжнай і фотавыставай «Ёсць у горада слава ганаровая», майстры і супрацоўнікі Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея з выставай-продажам сваіх вырабаў з гліны і акцёры  заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага РЦКіА.

Таццяна БАЙКАШ, аператар размнажальнай тэхнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.