Здабыткі вераснёўцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Збожжавыя і зернебабовыя ў ААТ «17 верасня»  займалі сёлета  1437 гектараў. На іх уборку хлебаробы  затрацілі 17 рабочых дзён. З кожнага гектара  сабралі па 67,5 ц зерня. Гэта трэці  паказчык у раёне.

На палях працавала 10 камбайнаў.

Найлепшага намалоту дабіўся экіпаж Сяргея Кале-ніка. На камбайне КЗС-1218  ён занёс на свой рахунак 1305,7 тоны  збожжа, убраўшы 193,4 га. На другім месцы экіпаж Івана Смолкі. На такім жа камбайне ён намалаціў 1237,3 тоны. Трэці прызёр — экіпаж Сяргея Малеца. Яго паказчык  — 1210,6 тоны. У тысячніках ходзяць таксама Ігар Аглашэвіч (1149,7 т) і  Мікалай Сідарцоў (1092,1 т).

Сярод вадзіцеляў асабліва  пастараліся Мікалай Новік, які на МАЗе перавёз 1445,2 тоны  бурштынавага збожжа, Юрый  Налівайка (1381,9 т), Ігар Зянько (1305,1 т), яго сыны — малады  вадзіцель Дзмітрый Зянько (1238,6 т) і яго малодшы брат Мікалай Зянько (1150,3 т), Станіслаў Грыцкевіч (1211,7 т) і Мікалай Аляшкевіч, які водзіць  аўтамашыну ГАЗ-3507 і перавёз  652,5 тоны збожжа.

Даводзілі ўраджай да ладу на сушылцы КЗСВ-40ШГ машыністы Мікалай Грушнік і Анатоль Фянько. Яны дапрацавалі 6355 тон збожжа.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.