Абласное свята рамёстваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наталля Леўшына са сваімі лялькамі

Культурнае жыццё нашай вобласці немагчыма ўявіць без народнага мастацтва. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта правяло 21 верасня  ў  Слуцку абласное свята рамёстваў Міншчыны «Слуцкія паясы».

Нясвіжчыну на свяце прадставілі ўзорны ансамбль народнай музыкі «Аношкаўскія   музыкі» (кіраўнік   Аляксей   Андросік)   і   22   майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Наведвальнікам выставы-кірмашу былі прапанаваны майстар-класы: па вышыўцы — народнага майстра  Беларусі В.У. Сцепановіч, А.І. Дубініч, інкрустацыі саломкай — А.М. Івахнінай, вязанні шыдэлкам — І.Б. Малейка, саломапляценні — І.В. Філіпавай, бісерапляценні — Н.С. Богуш, пляценні паясоў на бердзечку — народнага майстра Беларусі  А.А. Хоміч, пляценні паясоў на дошчачцы — А.Г. Мокат і яе вучаніцы Ангеліны Лугаўской.

DSC02068

Наталля Карповіч — удзельніца конкурсу «Беларуская лялька»

Свята рамёстваў падвяло вынік гадавой працы па адраджэнні традыцыйнага беларускага пояса. Найбольшую колькасць паясоў прадставілі для выставы Карцэвіцкі СДК, Ужанкаўскі СДК, Нясвіжскі РЦКіА, Нясвіжскі РЦНТ, Высакаліпскі СДК, Навасёлкаўскі СЦКіА, Лысіцкі СК.

DSC02010

Алена Івахніна з работамі — куфры выкананы ў тэхніцы «інкрустацыя саломкай»

У рамках свята рамёстваў прайшло абласное свята «Беларуская лялька». Конкурс уразіў сваёй маштабнасцю — больш за 500 работ прадставілі 80 канкурсантаў. Прадстаўнікі ад Няс-віжскага раёна — Н.М. Леўшына, дырэктар Міцькавіцкага сель-скага дома рамёстваў, атрымала  дыплом 2 ступені «За зберажэнне, творчае развіццё традыцыйнага лялечнага мастацтва» і Н.М. Карповіч, кіраўнік студыі саломапляцення «Залаты цуд» Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці, прывезла дыплом 3 ступені.

DSC02096

Нясвіжскія паясы

Мерапрыемствы такога ўзроўню спрыяюць падтрымцы майстроў-умельцаў, папулярызуюць іх творчасць, абуджаюць цікавасць да традыцыйнага мастацтва і фальклору.

Наталля БОГУШ, дырэктар НРЦНТ

Фота Іны ФІЛІПАВАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.