На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па аператыўных даных райсельгасхарчу,  па стане на 3 кастрычніка ў гаспадарках раёна ўбрана 2025 га цукровых буракоў, што складае 36,7 % да плана. Найбольшае выкананне  ў працэнтных адносінах — у ААТ «Грыцкевічы» (52 %), у ААТ «Новае жыццё» (51,7 %), Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі (78 %), доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (54 %). Дзённая прыбаўка па раёне складае 110 га, найбольшая — у СПК «Агракамбінат Сноў» (22 га). Усяго накапана 101611 тон каранёў. Сярэдняя ўраджайнасць — 502 ц/га, найбольшая — у «Новым жыцці» (692 ц/га), «Грыцкевічах» (618 ц/га), «Снове» (604 ц/га). На Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена з раёна 78176,9 тоны «салодкага» кораня. Сярэдняя цукрыстасць яго — 17,19 %. Вышэйшая — у ААТ «Юшавічы» (17,45 %), «Новае жыццё» (17,38 %).

Кукуруза на зерне ўбрана на 1065 га, у т.л. 390 га — у «Снове», 157 га — у «Нясвіжскім райаграсэрвісе», 144 га — у «Новым жыцці». Сярэдняя дзённая прыбаўка — 134 га, найбольшая — 30 га — у «Снове». Сярэдняя ўраджайнасць — 127 ц/га, у т.л. 151 ц/га — у «Грыцкевічах». На захоўванне сплюшчана зерня кукурузы 4609 т, у т.л. 1703 т — у «Снове», 970 т — у «Новым жыцці».

Сіласу з кукурузы нарыхтавана 182270 т. Найбольш — 37308 т — у «Снове»,  24104 т — у «Гарадзеі».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.