На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 8 кастрычніка ў раёне  ўбрана 2547 га цукровых буракоў, што складае 46,2 % ад неабходнага. Высокія тэмпы ўборкі – у  Нясвіжскай сортавыпрабавальнай  станцыі (78 %), доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (72 %), ААТ “Новае жыццё” (61,1 %).

Сярэдняя ўраджайнасць “салодкага” кораня – 515 ц/га. Самая высокая  – у “Новым жыцці” (725 ц/га), СВК  “Агракамбінат Сноў” (723 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (617 ц/га).

На Гарадзейскі цукровы камбінат  здадзена 106439,6 тоны карэння. У т.л. 15523,3 т прадало ААТ “Новае жыццё”, 12257,4 т – СВК “Гарадзея”, 9650,1 т – СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярэдняя цукрыстасць – 17,17 %. Больш высокая – у “Новым жыцці” і доследнай навуковай станцыі (па 17,41 %), ААТ “Юшавічы” (17,38 %).

Кукурузы на корм і сілас скошана 5331 га (76,9 %). Завяршылі  гэту работу ААТ “Нясвіжскія Астроўкі “, “17 верасня”, ЗАТ “1 Мая”, эксперыментальная база  “Свеклавічная”. Сярэдні выхад масы з гектара – 476,1 ц. У т.л.  у “Снове” – 616, у ААТ “Сейлавічы” – 615 ц/га.

Кукурузы на зерне ўбрана  1721 га (44 %). 76 % плошчы  абмалацілі ў “Свеклавічнай”, 71 % – у “Нясвіжскіх Астроўках”. Сярэдняя ўраджайнасць – 126,9 ц/га. Па 152 ц/га збіраюць у ААТ “Грыцкевічы”, па 141 ц/га – у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, па 135 ц/га – у “Свеклавічнай”.

Сплюшчана 6035 т зерня кукурузы. У т.л. 1703 т – у “Снове”, 1507 т – у “Новым жыцці”, 616 т – у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”.

Гаспадаркі  рыхтуюць глебу пад  яравую сяўбу. Зяблевае ворыва  праведзена на 3598 га (17,8 %). 706 га ўзаралі механізатары ЗАТ “1 Мая”, 678 га – ААТ “Новае жыццё”. Агульная прыбаўка за апошні дзень  склала 211 га, у т.л. 43 га – у “Новым жыцці”, 38 – у “Снове”. У працэнтных адносінах найбольшыя плошчы ўзараны ў  Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі  (73,3 %), “Новым жыцці” (46,4 %), “1 Мая” (38,3 %), доследнай навуковай станцыі (36,7 %).

Хімічная праполка азімых збожжавых зроблена на 739 га . У т.л. на 200 га – у “Снове”, на  198 га – у “Нясвіжскіх Астроўках”, на 171 га – у “17 верасня”.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.