Сустрэча з насельніцтвам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нашым раёне ўжо стала традыцыйным правядзенне сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам. Такія сустрэчы  накіраваныя на тлумачэнне накірункаў унутранай і знешней  палітыкі нашай дзяржавы і  забеспячэнне свядомага ўдзелу  грамадзян у яе рэалізацыі, на аказанне практычнай дапамогі  людзям у вырашэнні  іх жыццёвых пытанняў.

Гэта прынцып выконваўся і  на чарговым выездзе  інфармацыйна-прапагандысцкай групы  райвыканкама — у ААТ «Грыцкевічы», у якім удзельнічалі намеснік начальніка Нясвіж-скага РАУС І.М.  Шчасны, спецыяліст аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  Г.В. Галяк, інспектар  Нясвіжскага РАНС А.М. Рончык, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т.В. Толсцік, начальнік Нясвіжскага раённага  вузла электрасувязі У.П. Пражэнік, начальнік  аддзела рознічнага бізнесу філіяла  № 620 г. Нясвіжа ААТ «ААБ Беларусбанк» І.В. Захарэвіч, начальнік замлеўпарадкавальнай службы Н.В. Сідарэнка, галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ  Л.В. Квецень. Вёў сустрэчу  з насельніцтвам  першы намеснік старшыні райвыканкама,  начальнік райсельгасхарчу А.М. Драгавец. Першым меў слова  намеснік  начальніка Нясвіжскага РАУС І.М. Шчасны. Ён акрэсліў сітуацыю са злачыннасцю на тэрыторыі  раёна, у прыватнасці, Сноўскага  сельсавета. Пытанняў па захаванні законнасці на тэрыторыі ААТ «Грыцкевічы» да яго не паступала, заўваг па рабоце ўчастковага інспектара міліцыі  таксама не было.

Затым выступіла галоўны ўрач  Нясвіжскай ЦРБ Л.В. Квецень, якая адзначыла добрую работу  Грыцкевіцкага ФАПа. Да яе паступіла адно пытанне, звязанае з магчымасцю  атрымання жыхарамі  Грыцкевіч стаматалагічнай  дапамогі ў Сноўскай амбулаторыі. У адказ Людміла Васільеўна запэўніла прысутных, што ў насельніцтва  Грыцкевіч больш такога пытання не ўзнікне, і яны без  праблем змогуць лячыць зубы не толькі ў Аношкаўскай  амбулаторыі, за якой яны замацаваны, але і ў Сноўскай. У любым  выпадку, гэта нашмат бліжэй, чым раённая бальніца. Са станам спраў  з надзвычайнымі сітуацыямі ў раёне прысутных пазнаёміў інспектар РАНС А.М. Рончык.

Аб рабоце Беларусбанка з укладамі насельніцтва расказала  І.В. Захарэвіч, аб развіцці электрасувязі  ў Грыцкевіцкім рэгіёне — начальнік  РВЭС У.П. Пражэнік.

Асабіста да першага  намесніка  старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу  А.М. Драгаўца  паступіла пытанне аб  магчымасці арганізацыі продажу ў крэдыт  у магазіне вёскі Грыцкевічы  складанай бытавой тэхнікі. Анатоль Мікалаевіч паабяцаў, што  гэта пытанне  будзе вынесена на разгляд праўлення райспажыўтаварыства, якому належыць магазін.

Да начальніка землеўпарадкавальнай службы раёна Н.В. Сідарэнка  і намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т.В. Толсцік пытанняў не паступала.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.