У стылі рэтра і не толькі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падставай для добрага настрою ў пятніцу, 27 верасня, з»явілася мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей. Яго наладзілі  работнікі Нясвіжскага маладзёжнага цэнтра і запрасілі  да сябе прадстаўнікоў двух  пакаленняў: людзей паважанага  ўзросту і навучэнцаў  каледжа імя Якуба Коласа. Сустрэча  так і называлася: «Рэтра новае» (чытай, юнае). Усіх, хто прыходзіў, частавалі гарачым чаем, таму восеньскі халодны вецер  быў  не страшны. А яшчэ — святочнае  ўбранне залы: перад уваходам — цёплыя валёнкі ды туфлі, як сімвал дамашняй утульнасці.

IMG_0127

Вядучыя сустрэчы Алёна Вінаград і  Аляксей Абражэй прапанавалі  прысутным цікавую праграму, у ходзе якой былі конкурсы і відэазагадкі, караоке.

IMG_0159

Што характэрна: эпізоды з вядомых фільмаў 60-80-х гадоў і іх назвы беспамылкова адгадвалі не старэючыя душой  пенсіянеры, а сучасных і  фантастычных карцін — навучэнцы каледжа. Тое ж было і з  песнямі, якія ахвотна  спявалі ўсе — і сталыя, і маладыя. Ну, каго пакінуць раўнадушным рэтрашлягер «Якім  ты быў…»,        » Хто там  з горачкі спусціўся?» ці іншых  вядомых твораў? У конкурсах, як гэта часта бывае, перамагла дружба.

Незабыўныя ўражанні засталіся (пасмею спадзявацца) у абодвух бакоў  ад танцаў. Старэйшыя вучылі маладых  танцаваць кракавяк, падэспань, вальс, летку-енку. Прыемна, што юныя  хлопцы і дзяўчаты ахвотна  пераймалі мудрагелістыя  па сваіх бабуль і дзядуль.

IMG_0170

А што датычыць леткі-енкі, то, на радаснае здзіўленне  пажылых, маладыя  паказалі проста майстар-клас. Ім доўга апладзіравалі і хвалілі за ўменне. Навучэнцы каледжа, у сваю чаргу, вучылі нас сучаснаму  танцу макарэна, з якім  справіліся ўсе.

IMG_0215

Добры атрымаўся вечар адпачынку, у ходзе якога запрошаныя ветэраны  атрымалі падарункі  ад Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ну, а калі ўлічыць добры настрой і пазітыў  мерапрыемства, то складваецца выдатны вынік. Аб гэтым сведчаць і  выказванні ўдзельнікаў сустрэчы. Трэцякурсніца каледжа, навучэнка  спецыяльнасці  «Турызм і гасціннасць» Кацярына Казлова:

— Нам усё спадабалася, усе  такія прыемныя, простыя. Танцы  цікавыя і прыгожыя.

Пенсіянерка Н.А. Юшкевіч:

— У мяне засталіся вельмі добрыя ўражанні, весела і цікава правялі час.

IMG_0201

Што ж, сапраўды, прыемна, калі абодва бакі задаволеныя. Значыць, пастаўленая задача выканана, людзі  радасныя і вясёлыя, а гэта так важна для пажылых людзей, якім гады — не перашкода для  актыўнага жыцця. Дырэктар маладзёжнага цэнтра Людміла  Матусевіч таксама была  задаволена, што ўсім спадабалася,  і ўнесла прапанову: іх цэнтр  мог бы наладжваць вечары адпачынку і для людзей  сталага ўзросту за  невяліч-кую плату.

Між іншым, прапанова слушная і, спадзяюся, будзе падтрымана. Разам адпачываць заўсёды лепш.

Раіса ХВІР

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.