Заслужаныя ўзнагароды

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З ганаровымі дыпломамі вярнуліся з дажынак працаўнікі Нясвіжчыны. Зразумела, што дыпломам адпавядаюць і грашовыя прэміі.

У лік пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва выйшаў Нясвіжскі раён, які дабіўся асаблівых дасягненняў у вытворчасці сельгаскультур, – згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2013 года № 480 “Аб арганізацыі рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні льну і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскага агляду-конкурсу павышэння культуры земляробства ў 2013 годзе”.

У рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур ААТ “Сейлавічы” заняло ганаровае другое месца.

Сярод лепшых галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі – галоўны аграном ААТ “17 верасня” А.А. Макарэвіч, сярод лепшых галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі – галоўны інжынер ААТ “Лань-Нясвіж” М.П. Ігнатовіч.

Старшы аператар збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” І.М. Яцкевіч увайшоў у лік лепшых у гэтай намінацыі рэспубліканскага спаборніцтва, заняўшы першае месца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.