Акцыя “Чысты лес”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

12 кастрычніка ў нашай краіне прайшла акцыя «Чысты лес»

Удзел у ёй  прымалі і работнікі  Нясвіжскага лясніцтва, усяго 16 чалавек. Яны сабралі смецце ў лесапарку «Альба». Дарэчы, як паведаміў «НН» ляснічы Віктар Бабко, яго назбіралася там  больш за тры кубаметры, і нават адшукалі  аднаго з вінаватых — «гаспадара» адходаў. Сабралі смецце таксама  ўздоўж дарог, у зоне  адпачынку «Дуб і сасна» пры шашы Нясвіж-Гарадзея і зоне адпачынку на шостым  кіламетры шашы Нясвіж-Стоўбцы. Прыбралі тэрыторыю вакол свайго адміністрацыйнага будынку, а таксама  ў дэндрапарку — тут не толькі зграблі апалае лісце, а і падкасілі  падросшую траву. А на гэтым тыдні пасадзілі  ў ім дрэвы на месцы тых, што загінулі. Перавага аддаецца  пародам, якія не баяцца пераўвільгатнення  глебы — клёну, ясеню.

Абнаўляюцца і лясныя ўгоддзі. Толькі за дзень 19 кастрычніка высадзілі 250 лістоўніц, 400 дубкоў і 4000 штук сасны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.