Атрымалі Падзякі і Падзячныя пісьмы райвыканкама

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шырока адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай  прамысловасці АПК працаўнікі  сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Нясвіжчыны. У многіх калектывах і працуючым, і пенсіянерам былі выдзелены  да свята прадуктовыя наборы ці грашовыя прэміі. А падчас саміх урачыстасцей лепшыя атрымалі  па-дзякі і падзячныя пісьмы Нясвіжскага райвыканкама. Адных і другіх было ўручана  па 26.

Сярод тых, хто атрымаў падзяку раённага выканаўчага  камітэта  — галоўны бухгалтар СВК  «Гарадзея» Вольга Мікалаеўна Буян і начальнік комплексу па адкорму буйной  рагатай жывёлы гэтай жа гаспадаркі Дзмітрый Мікалаевіч Аляшкевіч,  трактарыст-машыніст ААТ «Новае жыццё» Георгій Іванавіч Антановіч, трактарыст-машыніст ААТ «Сейлавічы» Вячаслаў Канстанцінавіч Хвіцько. Сярод тых, каму  ўручаны падзячныя  пісьмы, — дырэктар  гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства  «Аношкі» ААТ «Новае жыццё» Васіль Міхайлавіч Хоміч і жывёлавод гэтай жа гаспадаркі Данута Вацлаваўна  Маляйковіч, аператар машыннага  даення ААТ «Сейлавічы»  Ганна Чаславаўна Шыбіцкая, трактарыст-машыніст Георгій Міхайлавіч Ліхута,  вадзіцель  Міхаіл Сямёнавіч Качура з СВК «Гарадзея» і многія іншыя.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.