Атрымалі Падзякі і Падзячныя пісьмы райвыканкама

Шырока адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК працаўнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Нясвіжчыны. У многіх калектывах і працуючым, і пенсіянерам былі выдзелены да свята прадуктовыя наборы ці грашовыя прэміі. А падчас саміх урачыстасцей лепшыя атрымалі па-дзякі і падзячныя пісьмы Нясвіжскага райвыканкама. Адных і другіх было ўручана па 26.

Сярод тых, хто атрымаў падзяку раённага выканаўчага камітэта — галоўны бухгалтар СВК «Гарадзея» Вольга Мікалаеўна Буян і начальнік комплексу па адкорму буйной рагатай жывёлы гэтай жа гаспадаркі Дзмітрый Мікалаевіч Аляшкевіч, трактарыст-машыніст ААТ «Новае жыццё» Георгій Іванавіч Антановіч, трактарыст-машыніст ААТ «Сейлавічы» Вячаслаў Канстанцінавіч Хвіцько. Сярод тых, каму ўручаны падзячныя пісьмы, — дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Аношкі» ААТ «Новае жыццё» Васіль Міхайлавіч Хоміч і жывёлавод гэтай жа гаспадаркі Данута Вацлаваўна Маляйковіч, аператар машыннага даення ААТ «Сейлавічы» Ганна Чаславаўна Шыбіцкая, трактарыст-машыніст Георгій Міхайлавіч Ліхута, вадзіцель Міхаіл Сямёнавіч Качура з СВК «Гарадзея» і многія іншыя.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.