Без дарог няма жыцця

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Памочнік аператара эмульсіённай устаноўкі Андрэй Іюльскі і апаратчык па прыгатаванні бітумнай эмульсіі Алег Драздовіч працуюць на гэтым участку трэці сезон — ад самага пачатку пуска ўстаноўкі. Гэта новая вытворчасць, для асваення якой яны прайшлі спецыяльнае навучанне і практыку, паказалі сябе як адказныя, надзейныя работнікі — усе заданні выконваюць своечасова і якасна. Вынік іх працы — бітумная эмульсія — ідзе на патрэбы не толькі ўласна ДЭУ №65, але і многіх другіх дарожных

Філіял «ДЭУ №65» РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» абслугоўвае 280 км аўтадарог рэспубліканскага значэння ў Нясвіжскім, Клецкім, Капыльскім і Стаўбцоўскім раёнах. Асноўныя задачы гэтай арганізацыі — утрыманне аўтадарог, бягучы рамонт, ліквідацыя ямачнасці на іх, абкошванне прыдарожных палос, замена састарэлых або пашкоджаных знакаў, нанясенне гарызантальнай разметкі, барацьба з зімняй слізкасцю і снежнымі заносамі. ДЭУ №65 таксама выконвае па прамых дагаворах ўладкаванне пад»ездаў да раёнаў індывідуальнай  жылой забудовы ў Нясвіжы, ўдзельнічае ў будаўніцтве новых ферм, па просьбах іншых арганізацый праводзіць разметку дарожнага пакрыцця не толькі ў Нясвіжы, але і ў Слуцку і Клецку, сёлета ўдзельнічала ў рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Мінск — Гомель.

_MG_6573

Машыніст пагрузчыка Мікалай Селянінаў і начальнік вытворчага ўчастка ДЭУ № 65 Арцём Абросімаў

Акрамя таго, арганізацыя здзяйсняе выпуск прамысловай прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў дарожнай галіне, перапрацоўвае пясчана-гравійную сумесь, аказвае паслугі сельгаспрадпрыемствам аўтамабільнай і дарожна-будаўнічай тэхнікай.

_MG_6528

Вытворчая база ДЭУ № 65

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.