Дваццатую восень — разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння імя Таісія  не карыстаецца вялікай папулярнасцю, але сустракаецца не так і рэдка. Мае яно грэчаскія  карані. У перакладзе абазначае —  прысвечаная Ізідзе — багіні ўрадлівасці.

Гэта лёгкае і надзейнае імя, у яго энергетыцы — эмацыянальнасць, якая дазваляе  быць Таісе адначасова  дамашняй і ласкавай, і разам з тым заўсёды гатовай пастаяць за сябе.

Ці ведаў малады Пятро, што так будуць зваць яго абранніцу? Вядома, не. Пазнаёміліся на вясковым вяселлі. Яе, светлавалосую, з прыгожымі выразнымі вачыма,  ён заўважыў, калі тая стаяла  з сяброўкамі пад яблыняй. Запрасіў танцаваць, правёў дадому, дарыў кожны дзень кветкі, а праз месяц  маладыя людзі зразумелі, што не могуць адзін без аднаго. Бацькі не пярэчылі — вырашылі, значыць вырашылі. Згулялі вяселле. Так і пачалася іх сямейная біяграфія, якой у кастрычніку гэтага года  споўнілася дзевятнаццаць  гадоў.

Таісія работы не баялася. Працавала і даяркай, і цялятніцай. Набытая прафесія  повара-кандытара  дапамагла стаць добрай гаспадыняй у доме, які з часам прыдбала  цяпер ужо мнага-дзетная сям»я.

— Па праў-дзе кажучы, не думала,  што ў мяне будзе  чацвёра дзяцей, — дзеліцца жанчына. — Але вельмі рада  і дочкам, і сыночку. Старэйшая, 18-гадовая Па-ліна, ужо працуе ў раённай бальніцы.  Дар»я і Анастасія вучацца ў Аношкаўскай школе і займаюцца  музыкай — іграюць на баяне і цымбалах. Гэта ў іх, хутчэй усяго, ад дзядулі — Імпаліта Васільевіча, які жыве ў Карцэвічах. Ён мае музычную адукацыю. Так што сямейныя  святы ў нас праходзяць з музычным суправаджэннем. Маленькі Арцёмка — сапраўдная  пацеха. Некалі мая бабуля  Аляксандра Антонаўна  Апановіч  сказала, калі мы пажаніліся: «Народзіце хлопчыка — наза-віце Арцёмка». Але першая нарадзілася  дачушка (муж, дарэчы, быў на сёмым небе ад шчасця). Потым яшчэ дзве дзяўчынкі нашы з»явіліся. І толькі паўтара года назад я нарадзіла сына. Бабулі  маёй ужо няма з намі сямнаццаць гадоў, але я вырашыла, што яе пажаданне выканаем. І як толькі  я адчула ў сабе зараджэнне новага  жыцця, ведала: будзе Арцёмка.Так па-простаму Таісія  Міхайлаўна падзялілася сваім  жаночым шчасцем, якое складаецца з клапатлівага мужа і чатырох дзетак.

Вясковая сям»я  Пятра і Таісіі Качура  жыве ў  Гусаках, трымае гаспадарку, працуе на зямлі, вырошчваючы  ўсё, каб  па-класці на зіму  запасы. З саленнямі і варэннямі  дапамагаюць дзяўчаткі — яны ўжо многаму ў матулі  навучыліся. Калі Таісіі  патрэбна дапамога з маленькім сынам  (пакуль дзеці ў школе), з суседняй вёскі Казлы прыязджае яе мама — Антаніна Міхайлаўна, якая, дарэчы,  сама выгадавала  траіх дзяцей.

Сям»я Качура, выбраўшы для месца жыхарства вёску, ніколі не шкадавала аб  гэтым. Таісія Міхайлаўна ўпэўнена, што у  працаўніц сяла толькі работа  крыху другая, а так усе жанчыны  падобныя: хо-дзяць у магазіны, мыюць, прыбіраюць, гатуюць. Свой агарод і гаспадарка  — уладкаваны вясковы быт, як і трэба. А дакрануцца да пачуцця  прыгожага можна, калі знайсці  любімы занятак. У Таісіі  Міхайлаўны гэта вырошчванне кветак: гладыёлусы, дэкаратыўная  гваздзіка — на вуліцы, а цыкламены, ружа, аспарагусы — у пакоях, дзе ўтульна і цёпла, дзякуючы мамінай і татавай любові.

На здымку: сям»я Качура ўдзельнічае ў конкурсе «Лепшая мнагадзетная сям»я Нясвіжскага раёна 2013″

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.