І зборшчыца, і здатчыца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Соф»я Данілаўна Раковіч (на здымку) збірае лішкі малака ад кароў насельніцтва ў  вёсцы Грыцкевічы. Прыпынкі  робіць каля 15 сядзіб, гаспадары якіх трымаюць рагуль.

— Па дзве каровы — у Часлава Іванавіча Чарнабая, Людмілы Ва-сільеўны Паўленкі, Мікалая Мікалаевіча  Чарнабая. Таму і малака на працягу года яны здаюць шмат, — расказвае Соф»я Данілаўна.

А ў самой да нядаўняга часу было тры каровы, цяпер  — дзве. У летні час за дзень здавала да 60 літраў малака. Напрыклад, у цэлым за май — 1,6 тоны, чэрвень — 1,4 т, ліпень — 2 тоны.

За жывёлай патрэбен належны догляд: назапасіць кармоў, накарміць, падаіць, вычысціць стойлы, адпасвіць чаргу. Таму вяскоўцам даводзіцца шмат працаваць. І сама Соф»я Данілаўна гэтым  займаецца, і яе муж Іван Сцяпанавіч, электрык ААТ «Грыцкевічы», і яе  брат Віктар Данілавіч.  На прысядзібным участку  вырошчваюць  шмат буракоў, гарбузоў. Жывёла любіць такі сакавіты  корм і аддзячвае  гаспадарам за іх  клопаты добрымі надоямі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.