Каб айчынныя сарты пацяснілі канкурэнтаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У  РУП » Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках» прайшоў семінар на тэму «Навуковае забеспячэнне і шляхі павышэння эфектыўнасці вырошчвання цукровых буракоў». У ім удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, перапрацоўчых арганізацый цукровай галіны, агранамічных службаў раённых упраўленняў, галоўныя аграномы бураководчых гаспадарак.

Адкрыў семінар выступленнем па яго тэме дырэктар станцыі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Іосіф Татур. Ён расказаў аб напрацоўках нясвіжскіх навукоўцаў па пошуку шляхоў павышэння эфектыўнасці вырошчвання цукровых буракоў. З работай па селекцыі і насенняводстве гібрыдаў «салодкага» кораня беларускай селекцыі ўдзельнікаў семінара пазнаё-міла загадчык аддзела селекцыі Святлана Мяленцьева. Аб новых формах угнаенняў і іх правільным выкарыстанні гаварыў загадчык аддзела мінеральнага сілкавання, кандыдат сельскагаспадарчых навук Алег Сазоненка, аб новых сродках абароны цукровых буракоў і іх эфектыўнасці — загадчык аддзела агратэхнікі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Марыя Гуляка. Удзельнікі навуковай сустрэчы  таксама наведалі селекцыйна-цяплічны комплекс РУП «Доследная станцыя па цукровых бураках» і доследныя ўчасткі, пазнаёміліся з  вытворчым вопытам па ацэнцы прадуктыўнасці цукровых буракоў  на базе ААТ «Вішнявецкі-Агра» Стаўбцоўскага раёна. У завяршэнні семінара загадчык навукова-укараняльнай групы станцыі Валерый Парэйка расказаў аб укараненні распрацовак до-следнай навуковай станцыі ў вытворчасць і далейшым супрацоўніцтве з буракаводамі рэспублікі.

Два гады таму на доследнай станцыі з»явіўся селекцыйна-цяплічны комплекс. З гэтага года пачала працаваць лабораторыя імунітэту, з дапамогай якой можна будзе вызначаць устойлівасць новых сартоў да захворванняў.

— На вывядзенне новага гібрыда без такога цяплічнага комплексу патрабуецца 15 і больш гадоў, — за-значыў дырэктар доследнай станцыі Іосіф Татур. — А з яго дапамогай гэты тэрмін можна скараціць у сярэднім у два разы. Цяпер у цяпліцах вядзецца размнажэнне як уласнага новага селекцыйнага матэрыялу, так і атрыманага з другіх селекцыйных цэнтраў СНД і Еўропы.

У апошні час доследная станцыя прапанавала буракаводчым гаспадаркам некалькі новых відаў гібрыдаў, комплексных мінеральных угнаенняў, распрацавана новае — палімакс — з утрыманнем бору. Вучоныя адпрацавалі тэхнологію вырошчвання цукровых буракоў, якая забяспечвае выхад цукру да 8,5 тоны з гектара, стварылі гібрыд «белпол», устойлівы да хвароб. Да яго, як і да «палібелу», ужо пачалі прыглядацца  ў гаспадарках. Выпрабаванні, якія былі праве-дзены сёлета на доследным участку ў ААТ «Вішнявецкі-Агра» Стаўбцоўскага раёна, паказалі іх высокія ўласцівасці: ураджайнасць першага — 80,1 тоны з гектара пры цукрыстасці 19,5 працэнта і другога — адпаведна 86,7 тоны і 18,9 працэнта. І калі пад ура-джай  гэтага года станцыя прапанавала сельгаспрадпрыемствам паўтары тысячы пасяўных адзінак «палібела», прызнанага перспектыўным, гібрыда ўсім не хапіла. Месцам яго размнажэння польскія калегі, да якіх звярнулася  кіраўніцтва станцыі, выбралі Італію, а дапрацоўвалі насенне ў сябе. Навукоўцы мяркуюць, што па выніках трохгадовых даследаванняў гэты гібрыд будзе раяніраваны.

Парадаваў на доследным участку і гібрыд «нясвіжскі-2», які даў 73,3 тоны з гектара пры цукрыстасці 19,4 працэнта.

Аб укладзе навукі можна меркаваць і па выніках, атрыманых у гаспадарках. За апошнія 18 гадоў ураджайнасць вырасла з 218 цэнтнераў з гектара ў 1995 годзе да 486 цэнтнераў у 2012-м. А распрацаваная станцыяй інтэграваная сістэма абароны гэтай культуры ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб дазволіла поўнасцю адмовіцца ад ручных работ на пасевах, а таксама мінімізаваць пестыцыдную нагрузку, зэканоміць ад 20 да 40 долараў на гектары, без зніжэння эфектыўнасці абароны, а ў неспрыяльныя па развіцці і распаўсюджванні хвароб гады папярэдзіць страты да 10 працэнтаў ураджаю.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.