Кастрычніцкае жніво

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каля 500 тон зерня кукурузы намалочваюць разам за дзень камбайнеры СВК «Агракамбінат  Сноў» Іван  Касцюкевіч, Сяргей Вайняк, Аляксандр Шпакоўскі і Аляксандр  Грынаш. На адвозцы заняты вадзіцелі Вячаслаў Лешчылоўскі, Антон Главінскі, Сяргей Браусевіч.

З кожнага гектара тут збіраюць у сярэднім па 140  цэнтнераў. Ура-джайнасць  высокая — у «Снове» ўмеюць  вырошчваць кукурузу. Сёлета з  гэтай мэтай адвялі пад яе 1272  гектары. А ў пачатку 90-х  гадоў, калі толькі ўзяліся за новую  тэхналогію, пачыналі са ста гектараў. І даваў тады кожны  70-80 цэнтнераў зерня. Цяпер  жа аб»ёмы значна выраслі, і ўборка кукурузы восенню стала працягам летняга жніва, на якім названыя вышэй  камбайнеры таксама  папрацавалі нядрэнна. Іван Канстанцінавіч Касцюкевіч у раённым спаборніцтве  камбайнераў гаспадарак  першай групы заняў ганаровае трэцяе месца, намалаціўшы 1402 умоўныя тоны зерня, і  ўдзельнічаў у раённых дажынках-2013. Сяргей Ула-дзіміравіч Вайняк  на гэтым свяце атрымаў Падзячнае  пісьмо старшыні райвыканкама.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.