Музыка для душы і настрою

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Зараніца» быў створаны ў верасні 1996 года. Першым  кіраўніком калектыву была  Галіна Яўгенаўна Акіф»ева.

Гісторыя «Зараніцы» пачалася з  аб»яднання двух калектываў — інструментальнага  ансамбля «Лявоніха» і жаночай вакальнай групы. Вытокі самой назвы «Зараніца» знаходзяцца ў глыбіні славянскага казачнага фальклору. «Зараніца» — гэта дзяўчына-прыгажуня, якая  зачароўвае ўсіх сваім  цудоўным голасам.

Рэпертуар калектыву  складаецца  са славянскай музыкі — беларускай, рускай, украінскай і польскай.

У склад ансамбля ўваходзяць 9 настаўнікаў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў. Ядзвіга Туркова — дырэктар  ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў» — грае на скрыпцы, Аляксей Буглай —  загадчык народнага аддзялення — на барабане і бубне, Наталля Калеснікевіч і Наталля Гжыбоўская —  выкладчыкі тэарэтычных дысцыплін — граюць на  ўдарна-шумавых інструментах, Таццяна Буглай — на флейце,Таццяна Ратомская — на цымбалах, Ларыса Астрэйка — на  домры.

Кіруе ансамблем Леанід Шышко, галоўны інструмент якога — баян. Творчы, ініцыятыўны чалавек, выдатны знаўца сваёй справы, Леанід Рыгоравіч неаднаразова ўзнагародж-ваўся аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама. У 2006 годзе  яму было ўручана пісьмо-па-дзяка Адміністрацыі  Дзяржаўнага гісторыка-этнаграфічнага  і архітэктурнага музея-запаведніка «Старая Сарэпка» за ўдзел  у мерапрыемствах, прысвечаных Дням Германіі  ў г. Валгаградзе (Расія). Акрамя работы са сваім ансамблем, Леанід Рыгоравіч аказвае  вялікую практычную дапамогу іншым творчым калектывам  мастацкай самадзейнасці Нясвіжскага раёна: Лявонавіцкаму народнаму хору, аб»яднанню інвалідаў па зроку. Таксама ў час нашай гутаркі Леанід Рыгоравіч  адзначыў Антона Енчыка, які працаваў у Няс-віжскай школе мастацтваў, і зараз калектыў яго памятае, запрашае граць на бас-гітары.

Званне народнага ансамбль атрымаў 29 лістапада 2011 года. На працягу сваёй канцэртнай  дзейнасці калектыў неаднаразова  выступаў за мяжой, у тым ліку і ў Рэспубліцы Польшча, дзе стаў лаўрэатам IV і V фестываляў народнай музыкі ў г. Мрангова (1998-1999 гг.), прымаў  удзел у свяце беларускай культуры ў Беластоку (2002 г.) і Гайанаўцы (2007 г.). З цеплынёй прымалі «Зараніцу» і на Міжнародным  фестывалі фальклору і віна «Бахус-2001» у  румынскім горадзе Фокмань.

Народны ансамбль «Зараніца» — двойчы лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і  гармонік» у г. Паставы (2001, 2007 гг.) і  дыпламант гэтага ж фестывалю ў 2010 г., дыпламант ІІ  ступені І Абласнога  фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»,  дыпламант ІІ Усебеларускага фестывалю народнай творчасці «Беларусь — мая песня». Акрамя таго, у 2005 годзе  ансамбль прымаў  удзел у V Усерасійскім  фестывалі народнай творчасці імя заслужанага  дзеяча мастацтва А. Місцюковай, дзе  стаў лаўрэатам. У 2010 го-дзе народны ансамбль «Зараніца» быў  запрошаны ў г. Курск (Расія) для ўдзелу ва  Усерасійскім фестывалі выканаўцаў народнай песні імя Надзеі Плявіцкай «Сонца Расіі». Паколькі калектыў народны, ён аддае перавагу народнай музыцы. У апошні час кіраўнік «Зараніцы» супрацоўнічае  са сваім былым аднакурснікам  Аляксандрам Чашуном, які піша музыку на вершы  мясцовых аўтараў. Прыкладам такога супрацоўніцтва  Леанід Рыгоравіч  назваў кампазіцыю «Вячоркі».  Калектыву падабаецца  інструментальная музыка. На канцэртах людзі вельмі добра прымаюць больш мажорныя творы, напрыклад, гледачам падабаецца кампазіцыя «Вянок беларускіх полек».

Для паездкі на фестываль «Напеў зямлі маёй», які будзе  праводзіцца ў Мар»інай Горцы  ў наступным го-дзе, рыхтуецца новая полька «Бацянка». Пра планы на будучыню Леанід Рыгоравіч сказаў так: «Планаў шмат. Хочацца і дыск запісаць, і набыць новыя  касцюмы.  Заўсёды знаходзімся ў творчым пошуку».

Хочацца спадзявацца, што  ўсе гэтыя планы  здзейсняцца, і «Зара-ніца»  яшчэ парадуе  нас новымі творчымі дасягненнямі.

Алена ГАЛЯК

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.