На бяседзе ў суседзяў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ёсць такая беларуская песня з цудоўнымі словамі «Запрашаем на бяседу, каб душою адпачыць». Ажыццявіць гэта вырашыла  старшыня раённага прафсаюза  работнікаў адукацыі і навукі Л.У. Крупец, наладзіўшы  выязную бяседу групы  педагогаў-ветэранаў у Клецку.  Нашы суседзі гасцінна сустрэлі  несвіжан, запрасілі ў святочна аформленую залу Дома культуры. Там ужо сабраліся ветэраны педагагічнай працы і шчыра віталі прыезджых. Цёплыя словы  сказала былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, а цяпер — старшыня Клецкага  райкама прафсаюза  работнікаў адукацыі і навукі  А.А. Новік. Сардэчна вітаў  калег і настаўнік-ветэран  А.М. Жукоўскі, які расказаў пра сваю арганізацыю, што налічвае 320  чалавек, і аб рабоце. А яна разнапланавая:  экскурсіі ў тым ліку і ў Нясвіжскі  замак, сустрэчы  з педагогамі Капыля і Ганцавіч, Ляхавіч, віншаванні з юбілеямі і г.д.

У цёплай, сяброскай абстаноўцы праходзіла бяседа, а самадзейныя артысты Клецкага ДК віталі прысутных добрымі песнямі. Дырэктар установы Г.Л. Крук шчыра і цудоўна вяла праграму  і душэўна спявала, за што атрымала  дружныя апладысменты. Актыўнымі былі і госці: дружна і  хораша выконвалі папулярныя песні несвіжане Г.І. Ярмалінская, С.У. Лях, У.Ф. Ходатаў, Н.П. Кузьміч.  Добрыя словы калегам гаварылі Т.У. Юрэвіч і В.С. Хілько. Былі, вядома, і танцы, жарты ды байкі, а  клецкая паэтэса Л.В. Мялешка чытала свае вершы, у тым ліку пра Нясвіж.

А галоўны фактар сустрэчы — педагогі-ветэраны дагаварыліся  працягваць сяброўства, сабрацца ў наступны раз на бяседу ў Нясвіжы, і наогул, умацоўваць дружалюбныя адносіны, весці актыўны лад жыцця. І сапраўды, выхад на пенсію не азначае пасіўны адпачынак, а ўдзел  у розных мерапрыемствах, цікавых сустрэчах, канцэртах і г.д. Словам, жыццё  працягваецца, новае, не менш  прадуктыўнае, чым урокі і  метадычныя работы. Такі  лейтматыў сяброўская бяседы калег-педагогаў двух раёнаў.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.