На паэтычнай хвалі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мяне хвалюе

Мяне хвалюе ўсё жывое,

Усё святое на зямлі.

Я часта думаю пра тое,

Як людзі некалі жылі.

Настаўнікі вучылі строга,

Што чалавек ад малпы ў нас.

А чалавек усё ж ад Бога,

І гэта сцвердзіў мудры час.

Пад небам сонечным і зорным

Маліцца будзем з веку ў век,

Каб чалавек не ведаў гора,

Каб жыў шчасліва чалавек.

Мае сакрэты

Я паэтам знакамітым

Не жадаю быць, сябры,

Не хачу і быць забытым

Ў Гарадзеі, хоць стары.

А таму пішу ў раёнку,

Не хапаю з неба зор.

Лёсу ўдзячны я, што жонка —

Крытык строгі з даўніх пор.

Такіх мала зараз жонак,

Маю шмат яшчэ сяброў.

П»ю календулу з рамонкам,

Шмат хаджу — таму здароў.

І паверце: не сумую,

А заўсёды, дзень пры дні,

Ў агародзе я працую,

У гэтым мне няма раўні.

Вось мае і ўсе сакрэты,

Чым сягоння я сагрэты.

Жывога слова чараўнік

Мікалаю Сцяпанавічу БЯЛЕВІЧУ

Мне падабаюцца ў «раёнцы»

Твае натхнёныя радкі.

У вершах — родная старонка

І працалюбы-землякі.

Ты пішаш шчыра і адкрыта

Пра ўсё, што ёсць і што было.

Душа пяшчотаю спавіта,

І выпраменьвае святло.

З любоўю славіш край нясвіжскі

І не зрываешся на крык.

Паклон табе за гэта нізкі,

Жывога слова чараўнік.

Паэт, не спі!

Паэт, не спі!

Нідзе, ніколі

Зямлю бацькоў не забывай.

Спявай, спявай пра нашу долю,

Пра незалежны край спявай.

Мы ад паэтаў пазнавалі,

Як продкі некалі жылі:

На панства цяжка працавалі,

А зараблялі — мазалі.

Паэт, не спі!

І ў веку новым,

Сваім прызваннем даражы:

Знайдзі ў душы жывыя словы —

І людзям праўду раскажы.

Міхась САЗОНЧЫК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.