На радасць людзям

На здымку: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч  з сімвалічным ключом ад новага месца адпачынку

У мінулую пятніцу ў пасёлку цукровага кам-біната адбылося ўрачыстае адкрыццё месца адпачынку «Ціхая затока», што размясцілася непадалёк ад будынкаў Дома культуры і спартыўнага комплексу. Безумоўна, гэты аб»ект стаў цудоўным падарункам не толькі для мясцовых жыхароў усіх узростаў, але і для ўсіх, хто пажадае сюды прыехаць на адпачынак.

Асноўныя сродкі на добраўпарадкаванне гэтай прыгожай мясціны былі затрачаны ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Як расказаў на адкрыцці «Ціхай затокі» дырэктар камбіната Міхаіл Крыштаповіч, тут была абсталявана дзіцячая міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём і сотняй месцаў для гледачоў, пры дапамозе раённага і абласнога фондаў аховы прыроды праведзены ачыстка і добраўпарадкаванне азёр — іх злучылі міні-каналам і ўпрыгожылі мастом.

Уладкавалі і пляж з пляцоўкай для пляжнага валейболу, высыпанай высокаякасным пяском, які прадаставіла ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». За азёрамі да паслуг аматараў адпачыць на прыродзе —  пяць месцаў для прыгатавання шашлыкоў, непадалёк ад іх — вялікія пні дрэваў, стылізаваныя пад «сталы» і «крэслы». Акрамя таго, для дзяцей пастаўлены спартыўны гарадок, які яшчэ будзе пашырацца, а каб  людзям было зручна рухацца па месцы адпачынку, тут зроблены спецыяльныя дарожкі.

(Заканчэнне ў наступным нумары «НН»)

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.