На радасць людзям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Заканчэнне. Пачатак у № 80.)

На ўкладку дарожак у месцы адпачынку «Ціхая затока», дарэчы, не спатрэбілася асаблівых затрат — сюды пайшлі камяні, выдаленыя з буракоў, што ідуць на камбінат на перапрацоўку, і адсеў вапнавага каменю. Дарожкі аздоблены вялікімі валунамі, якія робяць гэта маляў-нічае месца яшчэ больш натуральна прыгожым. А сімвалічная старажытнаславянская ладдзя, устанавіць якую дапамагло ЗАТ «Еўратарэкс», нагадвае, што ўсё гэта знаходзіцца на ўзбярэжжы ракі Ушы.

«Цудоўнай падзеяй» назваў ад-крыццё новай зоны адпачынку старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ад сябе асабіста, ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ён павіншаваў з уводам гэтага аб»екта жыхароў Гарадзеі і ўсіх, хто ўдзельнічаў у яго стварэнні.

— За гады сваёй работы ў раёне я заўважыў, — сказаў Іван Іванавіч, — што тут жывуць нераўнадушныя людзі, якія не шкадуюць сіл і сродкаў для добраўпарадкавання сваёй роднай зямлі. А гэта добры ўклад не толькі ў сённяшні дзень, але і ў будучыню — у нашых дзяцей і моладзь. Ён таксама выказаў удзячнасць усім прадпрыемствам і арганізацыям, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве і добраўпарадкаванні «Ціхай затокі».  Акрамя ўжо названых прадпрыемстваў,  гэта Гарадзейскі пасялковы Савет, ПМК-217, Нясвіжскае ПМС, Гарадзейскі ўчастак УП «Нясвіжская ЖКГ», ДЭУ-65, ТАА «БелМолд», эксперыментальная база «Свеклавічная», Гарадзейскае збожжа-прыёмнае прадпрыемства,  СВК «Гарадзея», ЗАТ «Агратэхпа-слуга», ПГУП «Эвітрэйд», Гарадзейскія школа-інтэрнат і СШ №2.

Пасля прывітальных слоў да прысутных старшыня райвыканкама Іван Крупко і дырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаіл Крыштаповіч перарэзалі традыцыйную чырвоную стужку. Ім быў уручаны сімвалічны ключ  ад новага аб»екта, які яны перадалі дырэктару раённага ўнітарнага прадпрыемства «Нясвіжская ЖКГ» Аляксандру Жуку.

Пасля знаёмства з зонай адпачынку кіраўніцтва раёна, цукровага камбіната, Гарадзейскага пасялковага Савета і іншыя пачэсныя госці прынялі ўдзел у пасадцы маладзенькіх сасёнак каля аўтамабільнай стаянкі, спецыяльна зробленай для наведвальнікаў «Ціхай затокі».

Застаецца толькі спадзявацца, што тыя, хто прыйдзе сюды адпачываць ці займацца спортам, будуць берагчы створаную для іх прыгажосць, паважаць працу камунальшчыкаў і падаваць добры прыклад захавання чысціні і парадку на прыродзе сваім дзецям.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.