«Нашы дзецi»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзецi» ў Беларусi ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 31 кастрычнiка 2013 года № 946 будзе праводзiцца з 11 снежня 2013 года па 10 студзеня 2014 года.

У ходзе акцыi кiраўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, канцэрнаў, банкаў, грамадскiх аб»яднанняў наведваюць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскiя i прыёмныя сем»i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сем»i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя бальнiцы. Удзельнiкi акцыi вiншуюць дзяцей з Новым годам i Калядамi i ўручаюць iм падарункi. У дабрачыннай акцыi асабiста прымаюць удзел кiраўнiк дзяржавы, кiраўнiцтва i члены ўрада, парламента, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

Цэнтральнай падзеяй акцыi традыцыйна стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублiкi (запланавана на 27 снежня гэтага года). На яго будуць запрошаны больш за 2 тыс. 300 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з усiх рэгiёнаў краiны: вучнi — пераможцы алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў, лiдары дзiцячых грамадскiх аб»яднанняў i арганiзацый, дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзецi-iнвалiды, дзецi са шматдзетных i малазабяспечаных сем»яў i iншыя.

Маштабнае мерапрыемства праводзiцца ў рэспублiцы з 1995 года ў адпаведнасцi з нацыянальнымi планамi дзеянняў па паляпшэннi становiшча дзяцей i ахове iх правоў. Акцыя «Нашы дзецi» накiравана на аказанне дапамогi i падтрымкi дзецям, якiя апынулiся ў складанай жыццёвай сiтуацыi i маюць патрэбу ў асаблiвай увазе дзяржавы i грамадства.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.