Новы старшыня Мінскага аблвыканкама

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Сямёна Шапіру старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Сямён Барысавіч Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе  у вёсцы Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Доктар эканамічных навук, прафесар. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» Дзяржынскага раёна», старшынёй СКП «Маяк» гэтага ж раёна. У 1998-1999 гадах — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999-2004 гадах працаваў у сістэме  Міністэрства  сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 года — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З мая 2010 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

16 лістапада Мінскі абласны Савет дэпутатаў на нечарговай, 29-й, сесіі аднагалосна зацвердзіў Сямёна Шапіру на пасадзе старшыні Мінскага аблвыканкама. Новага кіраўніка сталічнай вобласці дэпутатам і членам аблвыканкама прадставіў Прэм»ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.