Падарожжа па Алтаі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Горная частка Паўднёвай Сібіры  цікавая сваім ландшафтам, яго  разнастайнай прыгажосцю. А пазнаё-міцца з гэтым краем Расіі нядаўна завочна змаглі  члены аб»яднання «Жывая крынічка», аматары  гісторыі і падарожжаў. Ініцыятарам мерапрыемства  была несвіжанка Н.П. Графянкова. Удзельнікі сустрэчы  сабраліся ў канферэнц-зале раённай  бібліятэкі, дзе паглядзелі фільм  кандыдата філалагічных навук, выкладчыцы кафедры гісторыі, культуры і  ўсходазнаўства Новасібірскага  дзяржаўнага ўніверсітэта  Л.Я. Малінінай. Першы раздзел — «Брама  Алтая» — пазнаёміў прысутных са своеасаблівай прыродай краю, горнымі рэчкамі і серабрыстымі  вадаспадамі, скаламі і незвычайнай формы валунамі,  каньёнамі і  цяснінамі.  Цудоўныя кветкі — сінія, жоўтыя, белыя — растуць  у нечаканых месцах: ля горнай  рачулкі, ля падножжа скал. Вышэй зелянеюць елкі, трапляюцца і ліставыя дрэвы. Карціна  флоры Алтая прыцягвае і  вабіць вока, хочацца паехаць туды  і блізка адчуць непаўторныя дзівосы  прыроды. Дэманстрацыю двух раздзелаў фільма  суправа-джала духоўная музыка ХІ стаго-ддзя, а таксама  знакамітая  «Аве Марыя», чароўныя мелодыі  Качыні, іншыя творы.

Пасля прагляду ў зале ўсталявалася цішыня, людзі былі ў палоне пачуццяў. Кожны па-свойму адчуў уплыў убачанага і пачутага. Н.А. Шыманская выказалася так: «Гэты фільм нагадаў мне  творы вялікага  рускага пісьменніка М. Прышвіна з яго геніяльным апісаннем  прыроды. Убачанае прынесла супакаенне, добрую энергетыку». Амаль  усе адчулі падобны станоўчы  ўплыў, любуючыся непаўторным  ландшафтам Алтаю.

Сваімі ўражаннямі  падзяліліся і госці сустрэчы, мінчане: ураджэнец  Чалябінска А.Д. Басько, які не раз бываў  у высакагорным краі, А.Б. Бяганская, аматарка прыроды і падарожжаў, Ю.А. Дудараў, таксама родам з Чалябінска. У канцы сустрэчы некаторыя яе ўдзельнікі  пачыталі вершы, паспявалі добрыя песні і выказалі пажаданні  зноў сустрэцца.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.