Паклапоцімся аб прыгажосці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыкметна папрыгажэў, пачысцеў на мінулым тыдні сквер на вуліцы імя Дзяржынскага ў Нясвіжы на месцы яўрэйскіх могілак, які замацаваны за РК ГА «БРСМ». Тры дні тут працавалі вучні чатырох гарадскіх школ  і навучэнцы каледжа імя Якуба Коласа — усяго больш за 200 чалавек.  Арганізатарамі ўборкі  тэрыторыі  сталі райкам БРСМ і аддзел  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама. Дзеці і моладзь зграблі апалае лісце, знеслі сухія  галіны, сабралі бытавое смецце, якое, на жаль, таксама «заводзіцца» ў скверы. На трэці дзень раённае УП «Нясвіжская ЖКГ» выдзеліла транспарт, і тэхнічныя  работнікі ўстаноў адукацыі пачалі пагрузку смецця.  Як паведаміла «НН» першы сакратар РК БРСМ Ксенія Харашылава, асаблівую актыўнасць праявілі і вучні СШ № 3.

Гэта толькі адзін прыклад клопату несвіжан аб прыгажосці горада. А іх, гэтых  прыкладаў, можна прывесці шмат. Так,  за калектывам  хлебазавода  замацаваны сквер па вуліцы Слуцкай каля  магазіна «Дары прыроды». Хлебапёкі добрасумленна прыбралі  яго, любата пагля-дзець.  Наводзілі парадак на сваіх тэрыторыях і супрацоўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра  гігіены і эпідэміялогіі,  Нясвіж-скага вытворчага ўчастка Клецкага філіяла ААТ «Слуцкі  сыраробны камбінат», СШ № 1 г. Нясвіжа, каледж імя Якуба Коласа і іншыя. Прыбралі тэрыторыю вакол  свайго адміністрацыйнага будынку і служачыя  жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Большасць гарадскіх сквераў замацавана за ЖКГ. Навёўшы парадак у тых, што размешчаны на вуліцах Ленінскай і Слуцкай, ля скрыжавання вуліц  1 Мая і Садовай, камунальнікі ўзяліся за сквер на вул. К. Лібкнехта.  У парку і на замацаваных вуліцах  горада працуюць работнікі зелянбуда.

Ля прыватных сядзіб таксама дзе-нідзе бачна, што  гаспадары прыклалі рукі і навялі парадак  на прылягаючых тэрыторыях. У ЖКГ нам  з задавальненнем назвалі адрасы дамоў № 111 і 113 па вуліцы Ленінскай, жыхары якіх зграблі лісце ў той момант, калі рабочыя камунгаса збіралі там смецце, і ўсё вельмі ўдала было  за-гружана ў транспарт, не засталося псаваць вы-гляд вуліцы яшчэ суткі, не разляталася на ветры. Найбольш гаспадарлівыя і ў горадзе, і ў вёсках складваюць лісце і раслінныя рэшткі ў кампоставыя  кучы на сваім жа агародзе. Іншыя  ж скла-дзіруюць усё за  плотам, каля тратуара — маўляў, камунальнікі забяруць. Апошнія ў тую ж хвіліну, зразумела, не могуць прыехаць, для гэтага ёсць распрацаваны графік, і ляжаць гэтыя  «ўпрыгажэнні», бывае, два выхадныя дні. Асаб-ліва гэта кідаецца ў вочы на вуліцы К. Лібкнехта, калі многа людзей ідзе і едзе на рынак, і такое непрыемнае ўражанне складваецца…

Асаблівая ўвага заўсёды  звяртаецца на ўборку  могілак. Перад  памінальным днём — Дзядамі — людзі прыходзяць туды, каб  пры-браць месца апошняга  прытулку блізкіх і знаёмых. Але… І тут сутыкаемся з непрыемнымі фактамі. Некаторыя, не вельмі  свядомыя, могуць занесці  раслінныя рэшткі  на іншыя магілы, замест таго, каб  выкінуць іх у кантэйнер для смецця.  Праўда, як скардзяцца камунальнікі,  часам кантэйнеры на могілках людзі выкарыстоўваюць  не па прамым прызначэнні, а выкідваюць туды цэлымі мяшкамі бытавое смецце, адразу ж запаўняючы ёмістасці.

Вуліцы і тратуары, тэрыторыі вакол адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, прамысловых зон і жывёлагадоўчых фермаў, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя і гандлёвых кропак, гаражных кааператываў, садаводчых таварыстваў, двары шматпавярховых  дамоў і дамоў сядзібнага тыпу, прыдарожныя палосы, месцы адпачынку — усё павінна  быць чыстым, прыгожым, утульным. Трэба, каб утрыманне  наваколля ў такім стане  стала ўнутранай патрэбнасцю кожнага. Пасадзіць дрэўца ці прыгожы кусцік, паклапаціцца  аб прыгажосці кветніка пад  акном — і пасля любавацца  гэтым хараством, прывучаць з маленства дзяцей і ўнукаў любіць і берагчы прыроду, захоўваць  навокал чысціню і парадак… Гэта ж не патрабуе вельмі вялікіх  намаганняў, а аплаціцца ў сто разоў.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.