Руплівы працаўнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2013 год стаў пераможным для старшага камбайнера ААТ «Сейлавічы» Генадзя Любко. Ён намалаціў 1647,7 умоўнай тоны збожжа і заняў другое месца сярод камбайнераў гаспадарак другой групы. На раённым свяце «Дажынкі-2013» Генадзь Генадзьевіч атрымаў Падзячнае пісьмо ад старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

— Гэта мая першая перамога на ўзроўні раёна. А ў гаспадарцы ўвесь час маю другое месца, — гаворыць Генадзь Любко.

На адным камбайне ён адпрацаваў ужо восем сезонаў. Тэхніка добрая, не падводзіць.

У гаспадарку Генадзь Генадзьевіч прыйшоў у 1986 годзе пасля службы ў арміі. Аб тым, што выбраў прафесію механізатара, якая патрабуе шмат сіл і часу, ні разу не пашкадаваў. Да працы адносіцца з вялікай адказнасцю. Пасля ўборкі збожжавых адвозіў кукурузную масу для закладкі на сілас.

Генадзь Любко не толькі прыкладны работнік, але і добры сем»янін. У яго цудоўная і клапатлівая жонка Людміла, два сыны, якім бацькі таксама прывілі любоў да працы. Старэйшы, Аляксандр, ужо чацвёрты год запар працаваў на ўборцы збожжа ў пары з бацькам. Разам атрымлівалі віншаванні на раённым свяце. Аляксандр, дарэчы, — будучы аграном. У наступным годзе заканчвае Навагрудскі аграрны каледж. Малодшы, Іван, ходзіць у восьмы клас.

Генадзь Генадзьевіч ніколі не сядзіць без справы. Калі ёсць свабодная хвілінка, трэба і жонцы дома дапамагчы, і матулю, жанчыну паважанага узросту, не абдзяліць увагай і падтрымкай. У дбайнага гаспадара заўсёды знойдзецца карысны занятак.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.