Спрацавалі на імідж

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы жніўня мы расказвалі нашым чытачам пра V з”езд роду Рымашэўскіх, які праходзіў у Нясвіжы. У  сям”і Жалнаркевічаў-Рымашэўскіх такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй. На гэты раз  на радзіму сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў з”ехаліся нашчадкі роду Рымашэўскіх з Беларусі, Польшчы, Украіны, Мальты.

Прайшоў некаторы час, і ў Нясвіж прыляцелі лісты, дзе  выказаны ўражанні  гасцей, якія яны  атрымалі на працягу прабывання  31 ліпеня – 5 жніўня ў Беларусі. Адзін ліст быў адрасаваны сям”і  несвіжан:  Анатолю Уладзіміравічу Жалнаркевічу, яго жонцы Зоі Уладзіміраўне, дачцэ Вользе Анатольеўне і ўнуку Анатолю, якія і прымалі гасцей, арганізавалі для іх камфортнае  пражыванне, паездкі, экскурсіі.

Ад імя 29 удзельнікаў сустрэчы лісты напісаў Кшыштаў Рымашэўскі з Польшчы. Ён расказаў, што ўражаннямі дзяліцца пачалі ўжо ў аўтобусе, як ад”ехалі ад Нясвіжа, развітаўшыся з гасціннымі гаспадарамі. Падкрэслівалі, што паездка была вельмі насычанай, вельмі  цікавай і хвалюючай, бо пабывалі ў мясцінах, звязаных з іх родам, з іх прозвішчамі: у Пяршаі Валожынскага раёна, на Случчыне, Салігоршчыне, Капыльшчыне, у Клецку, пакланіліся  магілам продкаў. Акрамя таго, што прадугледжвалася  распарадкам з”езду, было і шмат  вольнага часу – госці пабывалі ў касцёле Божага Цела, у замку, хадзілі да возера, на Ратушную плошчу, па магазінах. Адзначалі прыгажосць, утульнасць, адметнасць нашага  старажытнага горада, цёплыя, уважлівыя  адносіны лю-дзей.

Другі ліст быў адрасаваны  дырэктару прыватнага  гандлёвага Унітарнага прадпрыемства “Прыемнага апетыту!” Валянціне Іванаўне Німеры. Госці ўсе шэсць дзён  пражывання ў нашым горадзе харчаваліся ў буфеце на вуліцы Гейсіка,1 (яго часцей называюць кафэ) гэтага прадпрыемства  грамадскага харчавання і засталіся пад вялікім уражаннем ад  кранаючай гасціннасці. Прыгожа сервіраваныя сталы, смачная ежа… На сталах прысутнічалі і гліняныя гаршчочкі, і марміты са свечкамі. Кожны дзень падаваліся якія-небудзь стравы беларускай нацыянальнай кухні. У першы дзень госці адразу даволі скептычна паставіліся да таго, як і чым іх будуць карміць,  маўляў, нічым вы тут нас не здзівіце. Аднак – здзівілі, парадавалі, пакарылі кулінарным майстэрствам і абыходжаннем. “Дзякуючы і вашай рабоце ў тым ліку,  наша знаходжанне ў Нясвіжы дало магчымасць нам лепш пазнаць вашу культуру і звычаі…” – гаворыцца ў пісьме  да “шаноўных спадарынь” з “Прыемнага апетыту!” Пісьмо з польскай мовы перакладаў А.І. Жалнаркевіч. Ён жа  прынёс копію да нас у газету,  каб болей людзей ведала  пра высокі ўзровень культуры абслугоўвання, які падтрымлівае калектыў В.І. Німеры.

Здавалася б, сустрэча сваякоў – справа асабістая, сямейная. Але ж, калі глянуць глыбей, вынікі яе маюць  значна большы рэзананс – міжнародны. Складваецца меркаванне аб усіх беларусах, аб краіне ў цэлым, таму гасцінны прыём людзей з блізкага і далёкага замежжа  сям”ёй Жалнаркевічаў і выдатны  сэрвіс з”явіліся хай невялічкім, але вельмі ўдалым укладам ва ўмацаванне іміджу нашай краіны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.