У суботу — на кірмаш

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведамілі ў аддзеле  эканомікі Нясвіжскага  райвыканкама, выручка гандлёвых арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў на чарговым асеннім  кірмашы, які прайшоў у  мінулую суботу, 12 кастрычніка, перавысіла 340 мільёнаў рублёў. Гандлёвыя месцы на гарадскім рынку займалі 37 суб»ектаў гаспадарання Нясвіжскага, Клецкага і Капыльскага раёнаў.

Адным з актыўных удзельнікаў асенніх кірмашоў з»яўляецца  ААТ  «Новае жыццё». Як паведаміў дырэктар гандлёва-унітарнага прад-прыемства  «Аношкі» В.М. Хоміч, для спажыўца  прапанавалі ячмень і пшаніцу па 1650 і 2200 рублёў адпаведна. Прадаўцы магазіна «Світанак» Аксана Кліменка і Святлана Лаўнічук рэалізоўвалі курынае яйка (па 12000 за дзясятак) і  мясную прадукцыю  мясаперапрацоўчага цэха ААТ «Новае жыццё». Усяго сельгаспрадпрыемства гандлявала  на кірмашы ў чатырох кропках.

У дзень суботняга кірмашу  асартымент  задавальняў спажыўца. А музычнае  аздабленне і  сонечнае надвор»е стваралі добры настрой. Людзі з запасам куплялі моркву і цыбулю, капусту і буракі. Зерне чакалі нават з сямі раніцы. Некаторым жадаючым не хапіла  пшанічкі   для дамашніх чубатак. Добрым попытам карысталася прадукцыя  сялянска-фермерскай  гаспадаркі з Грыцкевіч «Бойка М.В.  «Луч». Сярэдня-познюю капусту і чырвоныя буракі  галандскіх сартоў тут рэалізоўвалі  па 3000 рублёў за 1 кг, а моркву — па 4000. Наліўны яблык несвіжане з задавальненнем  набывалі ў гаспадара па 5 тысяч. Увогуле, агародніна гэтай фермерскай  гаспадаркі ўжо мае свайго пастаяннага пакупніка не толькі  ў Нясвіжы. Добрая цана і якасная  прадукцыя даспадобы і сталічнаму спажыўцу.  Сваю гародніну вяскоўцы пастаянна прадстаўляюць на кірмашах у Мінску, маюць  і аптовага пакупніка.

IMG_0596

У чарговы раз за нейкія гадзіну-паўтары разышлася на раённым кірмашы амаль уся прадукцыя ЗАТ «1 Мая».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.